Плутоній-238

Плутоній-238
Назва, сімвал Плутоній-238, 239Pu
Нейтронаў 144
Уласцівасці нукліду
Атамная маса 238,0495599(20)[1] а. а. м.
Удзельная энергія сувязі (на нуклон) 7 568,354(8)[1] кэВ
Перыяд паўраспаду 87,7(1)×104[2] гадоў
Прадукты распаду 234U
Спін і цотнасць ядра 0+[2]
Канал распаду Энергія распаду
α-распад 5,59320(19)[1] МэВ
SF
Табліца нуклідаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плутоній-238 (англ.: plutonium-238) — радыеактыўны нуклід хімічнага элемента плутонію з атамным нумарам 94 і масавым лікам 238.

З’яўляецца першым адкрытым ізатопам плутонію.

Плутоній-238 быў першым адкрытым ізатопам плутонію. Ён быў адкрыты ў 1940 годзе Гленам Сібаргам, Дж. Кэнэдзі, Артурам Валем і Э. М. Макміланам[3] у выніку бамбардзіроўкі ўрану-238 дэйтронамі[4], у выніку чаго ўтварыўся нептуній-238:

Затым ізатоп нептунія падвяргаецца β-распаду да плутонію-238 з перыядам паўраспаду 2,12 дня:

.

Плутоній-238 выкарыстоўваюць у радыеізатопных крыніцах энергіі (напрыклад, у РІТЭГ-ах). Раней (да з’яўлення літыевых батарэй) выкарыстоўваліся ў кардыёстымулятарах[5][6].

ЗША выкарыстоўвалі РІТЭГ-і з плутоніем-238 прыкладнана 30 касмічных апаратах НАСА, уключаючы «Вояджэры» і «Касіні». Так, касмічны апарат «Касіні» утрымліваў тры РІТЭГ з 33 кілаграмамі дыяксіду плутонію-238, якія забяспечвалі генерацыю 870 ват электрычнай магутнасці[7]. Марсаходы «Кьюрыясіці» і «Персеверанс» нясуць РІТЭГ- і MMRTG з 4,8 кг плутонію-238, якія забяспечваюць 125 Вт электрычнай магутнасці[8]. Акрамя электрычнай генерацыі, РИТЭГ-і сваім цеплавыдзяленнем падтрымліваюць цеплавы баланс касмічных апаратаў і ровераў. Таксама, у апаратах «Соджорнэр», «Спірыт» і «АпАрцьюніці» выкарыстоўваліся радыеізатопныя крыніцы цяпла памерам з гальванічны элемент тыпаразмеру D для падтрымання цеплавога рэжыму працы электроннай апаратуры, у тым ліку і лічбавых вылічальных машын. Таксама, атмасферны зонд аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Галілеа» валодаў падобнымі крыніцамі цяпла.

Зноскі

  1. а б в Audi G., Wapstra A. H., Thibault C. The AME2003 atomic mass evaluation (II). Tables, graphs, and references(англ.) // Nuclear Physics A. — 2003. — Т. 729. — С. 337—676. — DOI:10.1016/j.nuclphysa.2003.11.003Bibcode2003NuPhA.729..337A
  2. а б Audi G., Bersillon O., Blachot J., Wapstra A. H. The NUBASE evaluation of nuclear and decay properties // Nuclear Physics A. — 2003. — Т. 729. — С. 3—128. — DOI:10.1016/j.nuclphysa.2003.11.001Bibcode2003NuPhA.729....3A
  3. Волков В. А., Вонский Е. В., Кузнецова Г. И. Выдающиеся химики мира (руск.). — М.: Высшая Школа, 1991. — С. 407. — 656 с.
  4. Милюкова М. С., Гусев Н. И., Сентюрин И. Г., Скляренко И. С. Аналитическая химия плутония (руск.). — М.: «Наука», 1965. — С. 7—12. — 454 с. — (Аналитическая химия элементов). — 3 400 экз.
  5. Plutonium Powered Pacemaker (1974). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 29 жніўня 2012.
  6. Facts about pacemakers. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2021. Праверана 29 жніўня 2012.
  7. Plutonium. Архівавана 18 жніўня 2015. World Nuclear Association.
  8. Mars rover fueled by Russian plutonium Архівавана 19 снежня 2014. // fuelfix.com, August 21, 2012