У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Плывунец.
Плывунец[4] (Utricularia) — род насякомаедных раслін сямейства Плывунцовыя (Lentibulariaceae). Вадзяныя і балотныя травы, некаторыя віды эпіфіты. Плывунцы не маюць каранёў; лісце іх шматкроць рассечанае на ніткападобныя дзелькі, асобныя з якіх метамарфазаваны ў бурбалкі, якія з’яўляюцца лаўцовымі апаратамі. У бурбалках насякомыя і іншыя дробныя бесхрыбетныя пераварваюцца з дапамогай ферментаў. Кветкі сабраны ў гронку на верхавіне бязліставага кветканоса. Плод — каробачка. У свеце вядома больш за 250 відаў, распаўсюджаных ва ўмераных і трапічных зонах зямнога шара.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Entry for Utricularia L. (англ.). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2012. Праверана 21 лістапада 2010.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. — 2 350 экз.
- Пузырчатка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 30 ліпеня 2023)
- Utricularia (Пузырчатка) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.) (Праверана 30 ліпеня 2023)