Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
По́знань[2][3] (польск.: Poznań, лац.: Posnania, ням.: Posen, пры нагодзе ўжываецца назва Стольнае Места Познань) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых польскіх гарадоў, размешчаны над ракой Вартай; сталіца Вялікапольшчы i Велікапольскага ваяводства. Пяты па колькасці насельніцтва горад у Польшчы. Насельніцтва — 547 161 жыхароў (2014 год)[4].
Адлегласць па прамой паміж гарадамі Познань — Мінск 716 км, да Варшавы — 279 км[5].
Гістарычнае ядро Познані — т. зв. Тумскі востраў на правым беразе Варты.
У VIII—IX ст. вакол гарадзішча склаўся горад. У X ст. Познань адна з галоўных рэзідэнцый польскіх князёў. З 968 года сядзіба першага польскага біскупства. У 1005 годзе тут падпісаны мірны дагавор паміж каралём Баляславам І Храбрым і архібіскупам магдэбургскім Тагіно. У 1253 годзе Познань атрымала магдэбургскае права. З сярэдзіны XIII ст. адміністрацыйна-палітычны цэнтр Велікапольшчы. У XV—XVI ст. адзін з буйных гандлёвых і культурных цэнтраў краіны (у XVI ст. каля 20 тыс. жыхароў). З сярэдзіны XVII ст. занепадала ў выніку войнаў (Паўночная вайна 1655—60, Паўночная вайна 1700—21) і эпідэмій (у пач. XVIII ст. — 12 тыс. жыхароў). У 1793 годзе адышла да Прусіі. З 1807 у складзе Варшаўскага герцагства, з 1815 — Пазнанскага вялікага княства. Тут адбылося антыпрускае Пазнанскае паўстанне (1848). Пасля 1-й сусв. вайны і Пазнанскага паўстання (1918—19) у складзе адноўленай Польскай дзяржавы. У 2-ю сусветную вайну захоплена германскімсі войскамі (1939). У 1945 годзе вызвалена Савецкай Арміяй. У 1956 годзе ў Познані адбыўся першы ў ПНР масавы рабочы пратэст.
|
Познань — дынамічны гаспадарчы, акадэмічны, навуковы і культурны цэнтр. Дзякуючы выбітным эканамічным вынікам, інтэнсіўнай эканомікай, і пастаянным Міжнародным Кірмашам у Познані горад гэты часта называюць гаспадарчай сталіцай Польшчы па інвестыцыйнай прывабнасці толькі нязначна саступаючы нашмат большай Варшаве. Познань таксама вялікі цэнтр прамысловасці.
У Познані дзейнічае дзевяць дзяржаўных і прыватных вышэйшых школ, дзе навучаюцца некалькі дзясяткаў тысяч студэнтаў. У горадзе таксама дзейнічаюць шматлікія даследніцкія ўстановы. Усё гэта робіць Познань адным з галоўных польскіх акадэмічных гарадоў.
Каля горада пралягае аўтастрада A2, міжнародны маршрут Берлін — Варшава — Мінск — Масква.
Развітая электрамашынная прамысловасць. Другі пасля Варшавы асяродак банкаў і найбуйнейшы ў краіне кірмашны цэнтр.
Узровень беспрацоўя, зарэгістраваны ў Вялікапольскім ваяводстве на канец снежня 2022 года, склаў 2,9 %, што на 0,3 % ніжэй ўзроўню 2021 года. Паказчык беспрацоўя як і раней самы нізкі ў Польшчы[7][8].
Дзяржаўныя вышэйшыя ўстановы:
У горадзе працуе Польскі тэатр.
З 2003 года дзейнічае Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у Познані. Арганізацыя гэтая аб’ядноўвае выхадцаў з Беларусі і прыхільнікаў беларушчыны. БКАЦ рэгулярна ладзіць культурніцкія мерапрыемствы на якіх прэзентуе беларускую спадчыну і сучасныя здабыткі беларускай культуры.