Прапануецца перанесці ў Пазнаньскі політэхнічны ўніверсітэт. Магчыма, назва не адпавядае нормам мовы або правілам наймення артыкулаў у Вікіпедыі. Абмеркаваць перанос можна на старонцы размоў, старонцы Вікіпедыя:Да перайменавання. Перайменаваць у прапанаваную назву. |
Познаньскі політэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
польск.: Politechnika Poznańska | |
Арыгінальная назва | польск.: Politechnika Poznańska |
Міжнародная назва | Poznań University of Technology |
Заснаваны | 1919 |
Рэарганізаваны | 1955 |
Тып | політэхніка |
Рэктар | Тэафіл Есіноўскі |
Рэктар | Teofil Jesionowski[d][1] |
Студэнты | 20 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Познань |
Юрыдычны адрас |
пл. Складоўскай-Кюры 5, 60-965 г. Познань, Польшча |
Сайт | put.poznan.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Познаньскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Poznańska) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Познані.
Самы вялікі ўніверсітэцкі кампус размешчаны па абодва бакі вуліцы Пятрова на тэрыторыі мясцовасці Рата. Сядзіба ўніверсітэта (рэктарат) знаходзіцца ў гістарычным будынку ў раёне Вільда. Датай стварэння ўніверсітэта лічыцца 1919 год, аднак статус вышэйшай тэхнічнай школы політэхнічнага характару прысвоіў яму Савет Міністраў ПНР толькі ў 1955 годзе.
Універсітэт уваходзіць у топ-10 лепшых політэхнічных ВНУ Польшчы. У 2020 годзе рэйтынг перспектыў класіфікаваў універсітэт як лепшы ў Польшчы для кірунка лагістыка, другім для кірунка аўтаматыка і робататэхніка і трэцім для кірункаў: інфарматыка, хімічная інжынерыя і інжынерыя вытворчасці. Усе кірункі навучання, якія рэалізуюцца ў вучэльне, уваходзяць у дзясятку лепшых у Польшчы. Універсітэт таксама быў класіфікаваны як лепшы ў Польшчы і 314-м у свеце па інфарматыцы і электроніцы.