| ||||||||||||||||||||
Покхара[1] (непальск.: पोखरा) — горад у цэнтральным Непале, адміністрацыйны цэнтр раёна Каскі, зоны Гандакі і Заходняга рэгіёну Непала. Размешчаны за 198 км на захад ад Катманду; насельніцтва — каля 300 000 чалавек, трэці па колькасці насельніцтва горад у Непале, пасля Катманду і Біратнагара.
Знаходзіцца на возеры Пхева, з горада адкрываецца маляўнічы від на Гімалаі (Вялікі Гімалайскі Хрыбет) з васьмітысячнай вяршынямі (Дхаўлагіры, Анапурна, Манаслу).