Пол — сукупнасць генетычных, марфалагічных і фізіялагічных асаблівасцей, якія забяспечваюць палавое размнажэнне арганізмаў. У больш шырокім сэнсе пол — комплекс рэпрадуктыўных, саматычных і сацыяльных характарыстык, якія вызначаюць індывіда як мужчынскі ці жаночы арганізм.
У дачыненні да полу часта выкарыстоўваецца запазычанае слова гендар, якім абазначаюцца сацыяльныя паводзіны мужчын і жанчын, а таксама ўзаемаадносіны паміж імі.
Існуе пяць асноўных крытэрыяў пола чалавека:
Палавыя прыкметы — марфалагічныя і функцыянальныя прыкметы, якія вызначаюць асноўныя адрозненні паміж самцом і самкай у жывёл, мужчынам і жанчынай у чалавека. Адрозніваюць першасныя і другасныя палавыя прыкметы. Да першасных палавых прыкмет самцоў млекакормячых і чалавека адносяць семяннікі, семяправод, палавы член, прастату, у самак — яечнікі, яйцаводы, матку, похву.