Пол Боер | |
---|---|
англ.: Paul D. Boyer | |
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1918[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 чэрвеня 2018[3][2][…] (99 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
грант Гугенхайма (1955) William C. Rose Award[d] (1989) Tolman Award[d] (1981) Glenn T. Seaborg Medal[d] (1998) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пол Дэлас Боер (англ.: Paul Delos Boyer; 31 ліпеня 1918, Прова, Юта — 2 чэрвеня 2018, Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1997 за высвятленне ферментатыўнага механізму, які ляжыць у аснове сінтэзу адэназін-фасфату[заўв 1].
Доктар філасофіі (1943). Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1970)[9] і амерыканскага філасофскага таварыства (1998)[10].
У 1939 годзе атрымаў ступень бакалаўра па хіміі ва Універсітэце Брыгама Янга, а ў 1943 годзе абараніў дысертацыю па біяхіміі ў Вісконсінскім універсітэце ў Мадысане. У 1946—63 гадах працаваў ва Універсітэце Мінесоты, дзе ўвёў кінэтычныя, ізатопныя і хімічныя метады даследавання да вывучэння механізму дзеяння ферментаў. У 1963 годзе стаў прафесарам хіміі і біяхіміі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе (эмерыт з 1999 года). Тут ён даследаваў механізм сінтэзу АТФ, за што ў 1997 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі разам з Джонам Уокерам. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1968).
У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)[11][12][13].
Рэдактар 18-томнага курсу «Ферменты» (1971—90). Аўтар больш за 300 прац, пераважна аб ферментах.
Ганаровы доктар Стакгольмскага ўніверсітэта (1974), Універсітэта Мінесоты (1996) і Універсітэта Вісконсіна (1998).