Поль дзю Шаю | |
---|---|
фр.: Paul Belloni Du Chaillu | |
![]() | |
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1835[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 красавіка 1903[3] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, антраполаг, заолаг, пісьменнік |
![]() |
Поль Белані дзю Шаю (фр.: Paul Belloni Du Chaillu, 31 ліпеня 1831 або 1835 — 29 красавіка 1903, Санкт-Пецярбург) — амерыканскі падарожнік, даследчык Афрыкі, этнограф, заолаг і пісьменнік французскага паходжання.
Падрабязнасці яго ранняй біяграфіі і дакладны год нараджэння невядомы (у розных крыніцах указваюцца 1831, 1835 і 1839); нарадзіўся, па розных дадзеных, у Парыжы ці Новым Арлеане. У юнацтве суправаджаў бацьку, супрацоўніка французскай кампаніі, якая займалася афрыканскім гандлем, у падарожжах па заходнім узбярэжжы Афрыкі. У гандлёвым пункце ў Габоне атрымаў адукацыю ад місіянераў і, заняўся вывучэннем гэтай краіны, яе прыроды і мясцовых жыхароў, што пасля стала асновай яго навуковай дзейнасці. У 1852 годзе апублікаваў шэраг артыкулаў па дадзенай тэме ў нью-ёркскай прэсе і ў 1855 годзе быў накіраваны Акадэміяй прыродазнаўчых навук у Філадэльфіі, якая пераканалася ва ўзроўні яго ведаў, у афрыканскую экспедыцыю. З 1855 па 1859 год займаўся даследаваннем абласцей Заходняй Афрыкі ў раёне экватара, вывучыўшы значныя раёны дэльты ракі Агавэ і вусці Габона. Падчас падарожжаў назіраў вялікую колькасць буйных чалавекападобных малпаў (гарыл), на той момант вядомых вучоным толькі па некалькіх шкілетах, і, па ўласных запэўненнях, паляваў на іх. Першы белы чалавек у найноўшай гісторыі, які назіраў і апісаў гарыл.