Польская кінапрэмія «Арлы» за найлепшы еўрапейскі фільм Polskie Nagrody Filmowe za najlepszy film europejski | |
---|---|
Тып | ступень узнагароды[d] і Польская кінапрэмія «Арлы» |
Заснаванне | 2005 |
По́льская кінапрэ́мія «Арлы́» за найле́пшы еўрапе́йскі фільм (польск.: Polskie Nagrody Filmowe za najlepszy film europejski) — адна з катэгорый Польскай кінапрэміі «Арлы».
Пераможцы і намінанты прыведзены ў храналагічным парадку. У межах аднаго года намінанты ўпарадкаваны па беларускамоўнай назве фільма паводле алфавіта. Пераможца адзначаны жоўтым колерам фона і прыводзіцца першым.
Год | Фільм | Арыгінальная назва | Рэжысёр(ы) | Краіны-вытворцы | Сп. |
---|---|---|---|---|---|
2005 | «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» | англ.: Girl with a Pearl Earring | Пітэр Уэбер | [1][2] | |
«Вяртанне» | руск.: Возвращение | Андрэй Звягінцаў | |||
«Дурное выхаванне » | ісп.: La mala educación | Педра Альмадовар | |||
2006 | «Маё лета любові » | англ.: My Summer of Love | Павел Паўлікоўскі | [3][4] | |
«Гузічнікі » | чэшск.: Knoflíkáři | Пётр Зеленка | |||
«Кантроль » | венг.: Kontroll | Німрад Антал | |||
2007 | «Вяртанне» | ісп.: Volver | Педра Альмадовар | [5][6] | |
«Вецер, што калыша ячмень» | англ.: The Wind That Shakes the Barley | Кен Лоўч | |||
«Перапісваючы Бетховена » | англ.: Copying Beethoven | Агнешка Холанд | |||
2008 | «Жыццё іншых» | ням.: Das Leben der Anderen | Флорыян Хенкель фон Донэрсмарк | [7][8] | |
«4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні» | рум.: 4 luni, 3 săptămâni şi 2 zile | Крысціян Мунджыў | |||
«Каралева» | англ.: The Queen | Стывен Фрырз | |||
2009 | «Скафандр і матылёк» | фр.: Le Scaphandre et le Papillon | Джуліян Шнабель | [9][10] | |
«Мама Мія! » | англ.: Mamma Mia! | Філіда Лойд | |||
«Пустая тара » | чэшск.: Vratné lahve | Ян Сверак |