Бардо, Порт Месяца* | |
---|---|
Bordeaux, Port of the Moon** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | ![]() |
Тып | культурны |
Крытэрыі | ii, iv |
Спасылка | 1256 |
Рэгіён*** | Еўропа |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2007 (31 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Порт Месяца (фр.: Port de la Lune) — гістарычны цэнтр горада Бардо на паўднёвым захадзе Францыі. Назва адбылася ад выгіну ракі Гароны, на берагах якой стаіць горад. Паўмесяц на гербе горада Бардо сімвалізуе гэты выгін.
У 2007 годзе гэта частка Бардо была ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны, як «заселены гістарычны горад, унікальны гарадскі і архітэктурны ансамбль эпохі Асветніцтва».
З XIX па XX стагоддзі на лукавіне ракі размяшчаўся асноўны гандлёвы порт горада, але затым ён быў перанесены ніжэй па цячэнню. У гістарычнай частцы засталіся забаўляльныя судны, месца складоў занялі пешаходныя зоны.