Постпазітыві́зм — агульная назва для некалькіх школ філасофіі навукі, аб'яднаных крытычным стаўленнем да эпістэмалагічных вучэнняў, якія былі развіты ў рамках неапазітывізму і абгрунтоўвалі атрыманне аб'ектыўных ведаў з вопыту.
Асноўныя прадстаўнікі: Карл Попер, Томас Кун, Імрэ Лакатас, Пол Феерабенд, Майкл Полані, Стывен Тулмін.
Да постпазітывізму блізкія працы школы неарацыяналізму, асабліва Г. Башляра і М. Фуко.