Пошукавы маркетынг (англ.: search engine marketing, SEM) — дзейнасць у інтэрнэце, накіраваная на эфектыўнае павелічэнне мэтавай аўдыторыі (інтэрнэт-трафіка) ў рэлевантнай вобласці пэўных пошукавых сістэм: наведвальнасці сайту, пазнавальнасці брэнда, значнасці перад прамымі канкурэнтамі.
Галоўным крытэрыем у размеркаванні пазіцый, сфарміраваных пошукавымі сістэмамі, з’яўляецца рангаванне, якое і з’яўляецца непасрэдным паказнікам поспеху пошукавага маркетынгу.
На тэрыторыі Беларусі назіраецца практычна аднолькавая доля пошукавых запытаў сярод дзвюх папулярных пошукавых сістэм — Яндэкс і Google.
Такая сітуацыя прымушае ўладальнікаў сайтаў у змаганні за інтэрнэт-трафік прыводзіць свае сайты ў адпаведнасць крытэрыям і патрабаванням абодвух сістэм адначасова.
Кожная вэб-студыя, альбо інтэрнэт-агенцтва самастойна вызначаюць аб’ём і паслядоўнасць мерапрыестваў пошукавага маркетынга, засноўваючыся на:
У залежнасці ад абранай стратэгіі прасоўвання ў інтэрнэце самым пашыраным складам мерапрыемстваў пошукавага маркетынгу для вэб-сайта з’яўляецца: