Правілы дарожнага руху (скарочана: ПДР) — збор правілаў, якія рэгулююць абавязкі ўдзельнікаў дарожнага руху (кіроўцаў транспартных сродкаў, пасажыраў, пешаходаў і г. д.), а таксама тэхнічныя патрабаванні, што прад’яўляюцца да транспартных сродкаў для забеспячэння бяспекі дарожнага руху.