Правінцыі — гістарычныя тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі верхняга ўзроўню ў Ірландыі. З'явіліся ў эпоху гаэльскага кіравання, замяніўшы сістэму падзелу на так званыя туата, якая існавала да таго .
Першапачаткова Ірландыя падзялялася на пяць правінцый — Ленстэр, Манстэр (Мунстэр), Конахт, Ольстэр і Міт. Затым правінцыя Міт, самая маленькая з пяці, была ўключана ў склад Ленстэра ў якасці графства.
У перыяд ірландскага «залатога веку» правінцыі ўяўлялі сабой слаба звязаныя каралеўствы-федэрацыі з не вельмі выразна акрэсленымі межамі. У наш час чатыры правінцыі не маюць афіцыйнага юрыдычнага статусу, з'яўляючыся ў сутнасці групоўкамі з адпаведных графстваў. Пры гэтым Ленстэр, Манстэр і Конахт цалкам знаходзяцца ў складзе Рэспублікі Ірландыі, а ў Ольстэры шэсць графстваў адносяцца да Паўночнай Ірландыі.
Ленстэр (найбуйнейшы горад — Дублін) Манстэр (найбуйнейшы горад — Корк) Конахт (найбуйнейшы горад — Голуэй) Ольстэр (найбуйнейшы горад — Белфаст) |