Прагальнасць (руск.: Скважность, у фізіцы, электроніцы) — адна з класіфікацыйных прыкмет імпульсных сістэм, безразмерны каэфіцыент, які характарызуе перыядычны імпульсны працэс і лікава раўняецца адносіне перыяду паўтарэння імпульсу да яго эфектыўнай працягласці. Адваротная да прагальнасці велічыня, якая часта ўжываецца ў англамоўнай літаратуры, называецца каэфіцыентам запаўнення (англ.: Duty cycle).
Такім чынам, для імпульснага сігнала дзейнічаюць наступныя суадносіны:
дзе S — прагальнасць, D — каэфіцыент запаўнення, T — перыяд імпульсаў, — працягласць імпульсу.
Прыклад сігнала з прагальнасцю, роўнай двум — меандр.