Прагноз надвор’я

Прагноз надвор’янавуковае прадбачанне змен надвор’я ў будучым для пэўнага геаграфічнага аб’екта. Прагноз надвор’я можа стварацца для пэўнай кропкі, населенага пункта, раёна, мора, акіяна, маршрута і г. д.

Дакладны прагноз надвор’я мае важнае значэнне ў сельскай гаспадарцы, авіяцыі, марскіх перавозках, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, турызме і іншых сферах.

Прагноз надвор’я звычайна ўключае тэмпературу паветра, воблачнасць і атмасферныя ападкі, атмасферны ціск, хуткасць і кірунак ветру, вільготнасць паветра, неспрыяльныя з’явы і стыхійныя бедствы. Кожны прагноз спецыфічны для сферы дзе выкарыстоўваецца. Для сельскай гаспадаркі важнае значэнне мае паказчык тэмпературы глебы, а для авіяцыі - вышыня воблачнасці.

Прагнозам надвор’я займаецца навука сіноптыка, якая выкарыстоўвае для назіранняў метэаралагічныя станцыі і спадарожнікі. Адрозніваюць кароткатэрміновыя (ад некалькіх гадзін да 2 дзён) і доўгатэрміновыя (ад 3 дзён да 1 месяца і больш) прагнозы. Найбольш дакладнымі з’яўляюцца кароткатэрміновыя прагнозы, што звязана з даволі частымі і не заўсёды прадказальнымі зменамі руху паветраных мас у зямной атмасферы.

  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.). С.593.