Прадавец

Прадаўшчыца працуе

Прадавец — гэта чалавек ці арганізацыя, якая прадае тавар або аказвае паслугі.

Прадавец за адпаведнае ўзнагароджанне перадае пакупніку тавар або паслугу. Гэты працэс называецца, як правіла, здзелка. Пры здзяйсненні продажу часам кажуць — заключана здзелка куплі-продажу. Другім удзельнікам здзелкі з’яўляецца пакупнік (кліент, спажывец). Прадавец мае ў пагадненні пэўную мэту — выманне прыбытку.

Прадавец абслугоўвае пакупніка ў Аддзеле рабочага забеспячэння

Варта адрозніваць паняцці «прадавец» у разуменні «актыўны прадавец» (прыклад: тэлефонныя, прамыя продажы) і «прадавец» у разуменні «прадаючы тавар» (прыклад: крама прадуктаў, бытавой хіміі).Адрозненне складаецца ў тым, што калі актыўны прадавец знаходзіцца ў пошуку кліента, схіляе кліента да куплі менавіта гэтага тавару і менавіта ў дадзенай фірме, і афармляе здзелку, то прадавец, прадаючы тавар, усяго толькі афармляе здзелку. Класікі, сучаснікі і ідэолагі актыўных продажаў: Ніл Рекхем (Кніга «Вялікія продажы»), Рудольф Шнаппауф (Кніга «Практыка продажаў»), Пазухін Валянцін (.|.) вялікі полисмэн (Кніга «Прафесійныя продажы», Ружа Спірыт (Кніга «Упраўленне продажамі»), Тэймур Касумов (Кніга «Чаму падаюць продажы? Як павялічыць збыт?»), Тоні Крэм (Кніга «Кліенты, якія маюць для Вас значэнне»), Цімур Асланаў (Кніга «Альфа-прадаўцы: спецназ у аддзеле продажаў»).

Прадавец (у жаночым родзе —прадаўшчыца) у вузкім сэнсе — асоба, што непасрэдна кантактуе з пакупнікамі і якая ажыццяўляе продаж тавару (асоба, якая аказвае паслугі, прадаўцом не называецца).

Зноскі