Мозг: Прадаўгаваты мозг | ||
---|---|---|
Лацінская | medulla oblongata |
Прадаўгаваты мозг — аддзел галаўнога мозга.
З'яўляецца працягам спіннога мозга. Хаця дакладнай мяжы паміж імі няма, лічыцца, што як толькі спінны мозг праходзіць праз патылічную адтуліну ў чэрапе, ён пераходзіць у прадаўгаваты мозг.
Прадаўгаваты мозг не мае дакладнага падзелу на шэрае і белае рэчывы. Шэрае рэчыва (целы нейронаў) размяшчаецца ў ім асобнымі групамі — ядрамі. Паколькі яны кіруюць жыццёва важнымі рэфлексамі, іх называюць цэнтрамі (сасударухальны, дыхальны, глытання, чхання, кашлю, ірвоты, слёза-, слінааддзялення, мігання і інш.).
Акрамя рэфлекторнай, прадаўгаваты мозг, як і спінны, выконвае і правадніковую функцыю. Праз яго праходзяць адчувальныя і рухальныя праводзячыя шляхі, якія звязваюць спінны мозг з рознымі структурамі галаўнога мозга.
Прадаўгаваты мозг з'яўляецца жыццёва важным аддзелам нервовай сістэмы, яго пашкоджанне непазбежна прыводзіць да гібелі арганізма.