Прадпрыемства — самастойны, арганізацыйна-адасоблены гаспадарчы суб’ект з правамі юрыдычнай асобы, які вырабляе і прадае тавары, выконвае работы, аказвае паслугі[1][2][3].
У сучасных умовах прадпрыемства з’яўляецца асноўным звяном рынкавай эканомікі, паколькі менавіта на гэтым узроўні ствараюцца патрэбныя грамадству тавары, аказваюцца неабходныя паслугі. Прадпрыемства як юрыдычная асоба мае права займацца любой гаспадарчай дзейнасцю, якая не забаронена заканадаўствам і адпавядае мэтам стварэння прадпрыемства, прадугледжаным у статуце прадпрыемства. Прадпрыемства мае самастойны баланс, разліковы і іншыя рахункі ў банках, пячатку са сваім найменнем.
Маёмасны комплекс, які лічыцца на балансе прадпрыемства, выкарыстоўваецца ім для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. Уключае ў сябе ўсе віды маёмасці, якія выкарыстоўваюцца для гэтай дзейнасці, у тым ліку:
Прадпрыемства — гэта адасобленая спецыялізаваная адзінка, асноўнай прыкметай якой з’яўляецца прафесійна арганізаваны працоўны калектыў, здольны з дапамогай наяўных у яго распараджэнні сродкаў вытворчасці вырабіць патрэбны спажыўцу тавар (выканаць працы, аказаць паслугі) адпаведнага значэння, профілю і асартыменту. Вытворчае прадпрыемства таксама называюць вытворчасцю[4].
Для мэтаў сістэматызацыі рознага тыпу прадпрыемстваў вылучаюць наступныя фактары, у адпаведнасці з якімі прадпрыемствы падраздзяляюцца на групы[5]:
Па форме ўласнасці адрозніваюць прадпрыемствы:
Па маштабе прадпрыемствы падзяляюць на малыя, сярэднія і буйныя. Класіфікацыйнымі фактарамі, якія вызначаюць статус прадпрыемства як малога, сярэдняга або буйнога, з’яўляюцца: колькасць работнікаў, гадавы абарот, памер асноўнага капіталу, колькасць працоўных месцаў, затраты на аплату працы, выкарыстанне зыходных матэрыялаў.
Па арганізацыйна-прававой форме прадпрыемствы дзеляцца на індывідуальныя, партнёрствы (гаспадарчыя таварыствы і супольнасці), карпарацыі (акцыянерныя таварыствы, дзяржкарпарацыі).
Паводле мэты дзейнасці прадпрыемствы могуць падраздзяляцца на камерцыйныя і некамерцыйныя.
Па галіновай прыналежнасці прадпрыемствы падраздзяляюцца на:
Працэс, які завяршае дзейнасць прадпрыемства, называецца ліквідацыяй. Ліквідацыю можна ўмоўна падзяліць на віды: добраахвотная ліквідацыя і альтэрнатыўная. Альтэрнатыўная ліквідацыя ўяўляе сабой альбо продаж кампаніі, альбо яе рэарганізацыю. Продаж кампаніі азначае, што фірма застаецца дзеючай юрыдычнай асобай, але з іншым уласнікам (удзельнікам) і з іншым кіраўніком (дырэктарам, генеральным дырэктарам). Рэарганізацыя кампаніі фактычна прыводзіць да ўнясення запісу аб спыненні дзейнасці юрыдычнай асобы.