Флавій Пракопій Антэмій | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Flavius Procopivs Anthemivs | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лібій Север | ||||||
Пераемнік | Алібрый | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
420 Канстанцінопаль |
||||||
Смерць |
11 ліпеня 472 Рым |
||||||
Род | Дынастыя Феадосія | ||||||
Бацька | Пракопій | ||||||
Жонка | Марцыя Эўфемія | ||||||
Дзеці | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Флавій Пракопій Антэмій (лац.: Flavius Procopivs Anthemivs) — рымскі імператар, які кіраваў у 467—472 гадах. Яго кандыдатура была высунута імператарам Усходняй імперыі Львом I. Антэмій быў, напэўна, апошнім адносна самастойным рымскім імператарам, які спрабаваў вярнуць Рыму страчаныя правінцыі. Аднак абедзве яго буйныя кампаніі — супраць вандалаў і супраць вестготаў — скончыліся правалам. Пасварыўшыся з магутным палкаводцам Рыцымерам, Антэмій быў абложаны ім у Рыме, а потым забіты.