Праксіцель | |
---|---|
стар.-грэч.: Πραξιτέλης | |
Дата нараджэння | каля 395 да н.э.[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 330 да н.э.[3] |
Грамадзянства | |
Бацька | мерк. Кефісадот Старэйшы[4] |
Дзеці | Кефісадот Малодшы і Тымарх[d] |
Род дзейнасці | скульптар |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праксі́цель (стар.-грэч.: Πραξιτέλης) — старажытнагрэчаскі скульптар IV стагоддзя да н. э. Меркаваны аўтар знакамітых кампазіцый «Гермес з дзіцем Дыянісам» і «Апалон, які забівае яшчарку». Большасць работ Праксіцеля вядома па рымскім копіях або па апісаннях антычных аўтараў. Скульптуры Праксіцель размалёўваў афінскі мастак Нікій.
Лічыцца, што Праксіцель, сын афінскага скульптара Кефісадота, нарадзіўся ў Афінах каля 390 г. да н. э. Да часу Аляксандра Македонскага, відаць, скульптара ўжо не было ў жывых.
Праксіцель — першы скульптар, які максімальна рэалістычна адлюстраваў аголеную жанчыну: скульптура Афрадыта Кнідская, дзе аголеная багіня прытрымлівае рукой адзенне, якое звалілася. Пасля вельмі многія скульптары адлюстроўвалі багіню ў падобнай позе. Афрадыта Праксіцеля стала так папулярна, што дала пачатак асаблівага тыпу ў жаночай скульптуры: тыпу Афрадыты Кнідскай (да гэтага тыпу належыць, напрыклад, Венера Мілоская).
У гонар Праксіцеля названы кратар на Меркурыі.