Пракурор (лац.: procurare — кіраваць, ведаць чым-небудзь, клапаціцца) — галоўны законны прадстаўнік абвінавачвання ў краінах рамана-германскай прававой сям'і з сістэмай следства або ў краінах англа-амерыканскай прававой сям'і, якія прынялі спаборную сістэму. Абвінавачванне — бок, які адказвае за выклад довадаў супраць асобы, якая абвінавачваецца ў здзяйсненні правапарушэння, у ходзе судовага разбору па крымінальнай справе. Функцыі пракурораў у розных краінах розныя і шмат у чым вызначаюцца гістарычна склаўшыміся ўмовамі.