ПРАЛОГ, таксама ПРОЛОГ (англ.: PROLOG; PROgramming in LOGic) — лагічная мова праграмавання агульнага прызначэння. Прымяняецца ў сістэмах штучнага інтэлекту і вылічальнай лінгвістыкі.[1][2][3]
Пралог — дэкларатыўная мова праграмавання: каманды Пролога вызначаюць, як звязаны розныя аб'екты, у той час як працэдурныя мовы вызначаюць шлях развязання праблемы. Адносіны паміж аб'ектамі прадстаўляюцца фактамі і правіламі. Вылічэнні ініцыююцца шляхам запуску «запыту» над гэтымі сувязямі.[4]