Прамежкавы мозг | |
---|---|
Развіваецца з | diencephalon[d] |
Развіццё анатамічнай структуры | diencephalon development[d] |
Код NCI Thesaurus | C12456 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прамежкавы мозг — аддзел галаўнога мозга. З'яўляецца канечным аддзелам мазгавога ствала.
Ён складаецца са зрокавых бугроў і падбугорнай вобласці (гіпаталамуса). Любое ўзбуджэнне, якое ідзе ад органаў пачуццяў, праходзіць праз зрокавыя бугры (таламус). Гэта ключавая «станцыя» на маршруце ўсіх нервовых шляхоў, якія ідуць да кары.
Пры паражэнні таламуса ў хворых можа змяняцца характар адчуванняў: часта нават нязначныя дотыкі да скуры, слабы гук або святло выклікаюць вельмі цяжкія прыступы болю або, наадварот, адчувальнасць зніжаецца, і хворы не рэагуе ні на якія раздражненні.
Гіпаталамус (падбугорная вобласць) кантралюе практычна ўсе абменныя працэсы і такім чынам забяспечвае падтрыманне пастаянства ўнутранага асяроддзя арганізма. У ім размешчаны цэнтры смагі і яе спатольвання, голаду і насычэння.
У прамежкавым мозгу знаходзіцца цэнтр тэрмарэгуляцыі. У выпадку пагрозы ахаладжэння або перагравання гэты цэнтр уключае адпаведныя фізіялагічныя механізмы, якія забяспечваюць утварэнне і захаванне цяпла ў арганізме, або, наадварот, узмоцненую цеплааддачу.
У прамежкавым мозгу ёсць таксама цэнтры агрэсіі, задавальнення і страху. Пры раздражненні гэтых цэнтраў у жывёл праяўляюцца крайнія формы паводзін: нематываваная агрэсія, панічны страх або нястрымнае задавальненне.