Праслаўская кніжная школа з'яўляецца першай славянскай кніжнай школай ў свеце. Яна створана Святым Навумам — адным з вучняў Кірыла і Мяфодзія — у 886 г. у балгарскай сталіцы Пліска. Школа заснавана па загаду балгарскага князя Барыса I, які сустрэў з пашанай трох вучняў Кірыла і Мяфодзія Клімента, Навума і Ангеларыя, гнаных нямецкім духавенства з-за распаўсюджання імі славянскага багаслужэння сярод заходніх славян. У 893 г. Сімяон I перанёс асноўную дзейнасць школы ў новую балгарскую сталіцу Праслаў.
Самыя старыя ў свеце тэкставыя ўзоры на кірыліцы знойдзены каля Праслава, што пацьвяржае асноўнае дасягненне Прэслаўскай кніжнай школы, якім з'яўляецца стварэнне сучаснага славянскага пісьменства — кірыліцы. Існуе і альтэрнатыўная гіпотэза[1], згодна з якой кірыліца была створана вучнем Кірыла і Мяфодзія Кліментам Охрыдскім у Охрыдскай кніжнай школе.
Прэслаўская кніжная школа з'яўляецца самым важным літаратурным і культурным цэнтрам .першага Балгарскага царства і ўсіх славянскіх народаў у IX — X стагоддзях. Асноўнай дзейнасцю ў школе была перакладчыцкая; у ёй перакладалі Біблію і свяшчэнныя хрысціянскія кніга на зразумелую ўсім славянам стараславянскую мову.
Акрамя перакладчыцкай дзейнасці, у школе вялася актыўная творчая, навучальная і мастацкая праца. У ёй пісалісь арыгінальныя літаратурныя творы, навучалісь вучні, стваралась кераміка. Алным з самых лепшых паэтаў Прэслаўскай кніжнай школы лічыцца Канстанцін Праслаўскі, які напісаў Азбучную малітву. Сярод выдатных творцаў школы сустракаюца імёны Чарнарызец Храбр, Іаан Экзарх і іншыя.
Дзейнасць Прэслаўскай кніжнай школы спынілась у 972 годзе, каліяна была поўнасцю спалена візантыйскім імператарам Іаанам I Цымісхіем.