Прастаганіміды |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Сямейства: | Прастаганіміды |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Prosthogonimidae
|
|
Прастаганіміды[1] (Prosthogonimidae) — сямейства смактуноў. У сусветнай фаўне налічваецца каля 30 відаў.
Пашыраны ў краінах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі, Еўразіі[1].
Цела даўжынёй 2 — 7, шырынёй 0,8 — 3,9 мм, грушападобнай формы[1]. Ротавая прысоска меншая за брушную. Гермафрадыты[1]. Яечнік размешчаны ўперадзе семеннікоў, матка — у задняй палове цела, мужчынская і жаночая полавыя адтуліны побач або асобна каля ротавай прысоскі. Яйцы дробныя (0,022 — 0,016 мм), шматлікія[1].
Дарослыя асобіны гэтых паразітаў сустракаюцца ў фабрыцыевай сумцы (руск.) (бел., сляпой кішцы, клаацы, печані, яйцаводзе і часам нават пад мігацельнай абалонкай пазваночных і асабліва птушак. Развіццё з 2 прамежкавымі гаспадарамі: прэснаводнымі малюскамі (англ.) (бел., дарослымі стракозамі або іх лічынкамі[1].
Сямейства з’яўляюцца часткай вялікагападатраду Xiphidiata у атрадзе Plagiorchiida.
Узбуджальнікі прастаганімозу[1].
- Рыжиков К. М. (руск.) (бел., Черткова А. Н. Определитель гельминтов домашних куриных птиц. — М., 1968
- Гельминты птиц Якутии и сопредельных территорий (цестоды и нематоды). — М., 1974