Прася́нік[1][2] (Mílium) — род раслін сямейства метлюжковыя (Poaceae). Уключае 2 віды, шырока распаўсюджаныя у лясной зоне Паўночнага паўшар’я. Шматгадовыя або аднагадовыя травы.
Лісце — лінейнае.
Каласкі — дробныя, з адной двухполай анемафільнай кветкай. Кветкавыя лускі без асцюкоў.
Зярняўкі ля кветкавай лускі.
Распаўсюджаны ў стэпавай, лесастэпавай, лясной зонах Паўночнага паўшар’я.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 85. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Напісанне Прасянік ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.13. Мн., 2001, С.22