Прасянік разгалісты[3][4] (Milium effusum) — від травяністых раслін з роду Прасянік (Milium) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Прасянік разгалісты, мятла[3], прасянік[5], мятла[6], прасянік разложысты[7].
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 1—1,5 м з паўзучым карэнішчам і голым прамастойным сцяблом. Лісце лінейнае, гладкае, шурпатае па краі. Суквецце — раскідзістая мяцёлка з аднакветкавых белаватых каласкоў. Плод — зярняўка.
Расце ў шыракалістых, яловых і мяшаных лясах. Цвіце ў маі—ліпені.
Зноскі
- Бор развесистый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)