Пратакол (грэч. prōtókollon першы ліст манускрыпта з пазначэннем даты, імя пісца і ўладальніка) — від арганізацыйна-распарадчага дакумента, які дакладна перадае ўсё, пра што ішла гаворка на сходзе, паседжанні і інш. Адзін з самых распаўсюджаных арганізацыйных дакументаў. Мае ўступную і асноўную часткі. Можа мець пастанаўляльную частку. Таксама назва дакумента, які засведчвае пэўны факт.