Пратысталогія

Пратысталогія — раздзел біялогіі, якія вывучае аднаклетачныя ядзерныя арганізмы — пратысты. Тэрмін «пратысталогія» часам выкарыстоўваецца як сінонім тэрміна «протазаалогія».

На Беларусі даследаванні ў галіне пратысталогіі пачаты ў 1930-я гады В. Л. Якімавым. Пераважнае развіццё атрымалі ветэрынарная і медыцынская пратысталогія. Даследаванні праводзяцца ў Беларускім НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі, Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, БДУ. Значны ўклад зрабілі вучоныя Г. Г. Вінберг, У. Р. Гобзем, В. Ф. Гусеў, М. І. Дылько, П. С. Іванова, С. П. Сузько.