Пратэсты супраць вайны ў Іраку

Пратэсты супраць вайны ў Іраку
Дэманстрацыя ў Лондане 15 лютага 2003 года.
Дата з 12 верасня 2002 па 20 мая 2012
Месца Свет
Прычыны Уварванне ў Ірак
Характарыстыка пратэсты, дэманстрацыі
Страты
Загінуланевядома
Параненаневядома
Арыштавана100—1700

Ваенная кампанія ЗША і іх саюзнікаў у Іраку выклікала супярэчлівую рэакцыю ў міжнароднай і грамадзянскай супольнасці, што вылілася ў пратэстныя дэманстрацыі па ўсім свеце. У акцыях узялі ўдзел 36 мільёнаў чалавек[1].

Даваенныя акцыі

[правіць | правіць зыходнік]

У 2002 годзе ўрад Злучаных Штатаў пачаў прыводзіць довады ў карысць ўварвання ў Ірак. Гэта фармальна пачалося з прамовы амерыканскага прэзідэнта Джорджа Буша на Генеральнай Асамблеі ААН 12 верасня 2002 года, у якой кіраўнік дзяржавы сцвярджаў, што іракскі ўрад і асабіста Садам Хусейн парушалі законы ААН аб зброі масавага паражэння, і таму патрабуецца ваеннае ўварванне ў Ірак[2]. Яшчэ да яе пачатку, вайна не прымалася за неабходную многімі людзьмі, якія падвяргалі сумневу тлумачэння прычын яе пачатку амерыканскім урадам[3]. Апытанне, якое прайшло ў 41 краіне, паказала, што менш чым 10% апытаных падтрымаюць уварванне ў Ірак без санкцыі ААН, а палова не падтрымала б уварванне пры любых абставінах[4].

Антываенныя групы ва ўсім свеце сталі арганізоўваць грамадскія пратэсты. Згодна з французскім акадэмікам Дамінік Рэініе, паміж 3 студзеня і 12 красавіка 2003 года 36 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце прынялі ўдзел амаль у 3 000 антываенных пратэстах[5].

Самай буйнах з іх стала дэманстрацыя 15 люты 2003 года. Гэта былі скаардынаваныя пратэсты супраць кааліцыі, якая рыхтавалася тады да ўварвання.

Ацэнкі колькасці ўцягнутых удзельнікаў пратэстаў адрозніваюцца. Згодна з Бі-бі-сі, у пратэстах прынялі ўдзел ад шасці да дзесяці мільёнаў чалавек у шасцідзесяці краінах з 15 па 16 лютага; іншыя ацэнкі вагаюцца ад васьмі да трыццаці мільёнаў[6][7]. Найбольшыя пратэсты прайшлі ў краінах, чые ўрады прынялі ўдзел у нападзе на Ірак ці падтрымалі яго. Самыя магутныя пратэсты мелі месца ў Еўропе. Пратэст у Рыме прыцягнуў прыблізна тры мільёны чалавек, і занесены ў 2004 годзе ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самая буйная антываенная дэманстрацыя ў гісторыі свету[8][9].

Антываенныя выступы працягнуліся пасля ўварвання і акупацыі Ірака. Яшчэ ў першы дзень баявых дзеянняў, 20 сакавіка, акцыі прайшлі ў шэрагу буйных гарадоў ЗША[10], Германіі, Вялікабрытаніі[11], Швейцарыі, Егіпце[12], Грэцыі, Францыі і Коста-Рыкі[13].

Пасля першага перыяду баявых дзеянняў у сакавіку—красавіку 2003 года інтэнсіўнасць пратэстаў часова знізілася. Акцыі супраць вайны ў цэлым працягваліся, часта з нагоды гадавін пачатку канфлікту і візітаў членаў адміністрацыі Буша ў замежныя гарады. У Злучаных Штатах да агульных антываенных пратэстаў далучыліся дэманстрацыі, засяроджаныя на канкрэтных пытаннях або стратэгіях, уключаючы: процідзеянне катаванням і жорсткаму звароту (напрыклад, у турме Абу-Грэйб), заклікі да вываду войск кааліцыі з Іраку, процідзеянне вярбоўцы і процідзеянне ваенным і карпаратыўным падрадчыкам. Самыя буйныя пратэсты ў гэты перыяд прайшли 30 жніўня 2004 года і 29 красавіка 2006 года[14].

Апошняя такая акцыя прайшла 20 мая 2012 года. На скрыжаванні вуліц Чэрмак і Мічыган горада Чыкага ветэраны вайны ў Іраку правялі мітынг супраць вайны. У другі раз у гісторыі Злучаных Штатаў салдаты і марскія пяхотнікі адмовіліся ад сваіх ваенных медалёў[15]. У першы раз гэта адбылося ў 1971 годзе[16].

  1.   Callinicos, Alex (сакавіка 19, 2005). "Anti-war protests do make a difference". Socialist Worker. Архівавана з арыгінала верасня 24, 2015. Праверана Жнівень 1, 2021.
  2. President Bush’s address to the United Nations Архівавана 2 красавіка 2013., CNN, September 12, 2002
  3. This Looming War Isn’t About Chemical Warheads or Human Rights: It’s About Oil Архівавана 8 красавіка 2003 года., Robert Fisk, January 18, 2003, The Independent
  4. Iraq Poll 2003 Архівавана 26 студзеня 2009 года., Gallup international
  5. Anti-war protests do make a difference Архівавана 21 сакавіка 2006., Alex Callinicos, Socialist Worker, March 19, 2005.
  6. "Millions join anti-war protests worldwide". BBC News Online. 2003-02-17. Праверана 2010-01-04.
  7. Simonson, Karin. The Anti-War Movements - Waging Peace on the Brink of War (PDF)(недаступная спасылка) (1 сакавіка 2003). — «paper prepared for the Programme on NGOs and Civil Society of the Centre for Applied Studies in International Negotiation»  Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2005.
  8. Guinness World Records, Largest Anti-War Rally. Guinness World Records. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2004. Праверана 11 студзеня 2007.
  9. Largest anti-war rally, Guinness Book of world records, 2004
  10. "Rallies favor, oppose Iraq conflict". Washington Post. March 23, 2003. p. A10.
  11. Young people demonstrate against war. BBC (20 сакавіка 2003). Праверана 22 красавіка 2007.
  12. Anderson, Lisa (March 21, 2003). "Outrage worldwide: Demonstrations trigger deadly gunfire. In Egypt, Muslim cleric calls for holy war in support of the Iraqi people". Montreal Gazette. p. A33.
  13. "Protesters target US embassies". Courier Mail (Queensland). March 21, 2003. p. 9.
  14. https://www.flickr.com Архівавана 19 кастрычніка 2017 года. Image of black bloc members during Iraq War Protest in Washington, D.C., March 21, 2009.
  15. Manski, Rebecca. Vets toss medals, call NATO Summit a disgrace. occupy.com. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2012. Праверана 26 мая 2012.
  16. ABC TV - Chicago (2012-05-20). "Veterans return medals during NATO protest". Архівавана з арыгінала 24 лютага 2013. Праверана 10 верасня 2020.