Пратэсты ў Канадзе (2022)

Пратэсты ў Канадзе
Пратэстная акцыя ў Атаве, 29 студзеня 2022.
Дата з 22 студзеня па 23 лютага 2022
Месца Сцяг Канады Канада
Прычыны палітыка Трудо на фоне пандэміі COVID-19
Мэты • адмена кавідных абмежаванняў
• адстаўка прэм’ер-міністра Джасціна Трудо
Характарыстыка дэманстрацыі, блакаванне дарог
Вынік пратэст скончыўся безвынікова
Бакі канфлікту
Рух «Канвой свабоды»
пры падтрымцы:
Урад Канады
Ключавыя фігуры
Джэймс Бодэр
Тамара Ліч #
Бенджамін Поэт
Джасцін Трудо
Джым Уотсан
Лік удзельнікаў
3—18 тыс. чалавек невядома

У студзені—лютым 2022 года ў Канадзе ўспыхнуў пратэстны рух вядомы як «Канвой свабоды» (англ.: Freedom Convoy, фр.: Convoi de la liberté), які пачаўся з выступленняў кіроўцаў грузавікоў супраць вакцынных пашпартоў.

У 2020 годзе ў кітайскім горадзе Ухань успыхнула эпідэмія COVID-19, якая пазней перацякла ў сусветную пандэмію, закрануўшы таксама Канаду. З цягам часу былі распрацаваны розныя вакцыны супраць віруса, а ў некаторых краінах была ўведзена абавязковая вакцынацыя.

15 студзеня 2022 года ўступіла ў сілу распараджэнне ўрада Трудо аб патрабаванні пашпарта вакцынацыі пры перасячэнні мяжы з ЗША[1]. Гэта выклікала пратэст сярод кіроўцаў грузавікоў. Пры гэтым паводле звестак арганізацыі кіроўцаў грузавікоў Canadian Trucking Alliance (CTA) 85% з 120 тысяч канадскіх кіроўцаў грузавікоў вакцынаваныя[2].

Тады ж паўстаў рух «Аўтакалона свабоды», а яго арганізатары Тамара Ліч і Бенджамін Поэт абвясцілі збор сродкаў у падтрымку руху на некалькіх краўдфандынгавых платформах. Сабраныя сродкі яны абяцалі накіраваць на дапамогу дальнабойнікам у куплі паліва для фур і пакрыцці іншых выдаткаў за час пратэстаў. Рух атрымаў падтрымку некалькіх груп актывістаў, уключаючы Canada Unity. Яе заснавальнік Джэймс Бодэр — прыхільнік руху QAnon, прытрымліваецца думкі, што абавязковая вакцынацыя парушае канстытуцыю краіны, а прэм’ер-міністра Трудо трэба «судзіць за здраду»[3].

Арганізатары склалі петыцыю ў адрас федэральнага ўрада з пералікам патрабаванняў пратэстоўцаў: адмена абавязковай вакцынацыі, павага правоў тых, хто не хоча вакцынавацца, спынення падаўлення розных меркаванняў па гэтым пытанні. Федэральныя ўлады, як палічылі аўтары петыцыі, «пераступілі рысу», калі ўвялі кавідныя пашпарты і абавязковую вакцынацыю для грамадзян. Называючы сябе мірным рухам, прадстаўнікі «аўтакалоны свабоды» прынеслі прабачэнні канадскім грамадзянам і прасілі іх трошкі пацярпець звязаныя з пратэстамі нязручнасці і перабоі з пастаўкамі тавараў, абяцаючы аднавіць перавозкі, як толькі ўрад задаволіць іх патрабаванні[3].

22 студзеня дальнабойнікі з розных правінцый Канады пачалі збірацца ў аўтакалоны для руху ў сталіцу, дзе яны хацелі асабіста данесці да федэральнага ўрада сваю пазіцыю і прэтэнзіі. Па меры росту колькасці і разнастайнасці ўдзельнікаў гэтага пратэсту спіс прэтэнзій і патрабаванняў станавіўся ўсё даўжэй. Акцыю пачалі з адмены абавязковай вакцынацыі, але хутка дайшлі да адмены наогул усіх звязаных з пандэміяй абмежаванняў, як парушаючых правы грамадзян, а потым і да адстаўкі прэм’ер-міністра Джасціна Трудо[3].

Асноўная частка дальнабойшчыкаў і іншых грамадзян Канады, якія далучыліся да іх, дабралася да Атавы да 29 студзеня, і першы мітынг адбыўся ў гэты дзень ля будынка парламента краіны. Паводле ацэнак сталічнай паліцыі, у ім узялі ўдзел агулам блізу 15 тысяч чалавек[3].

Пазней пратэстоўцы пачалі перакрываць памежныя пераходы, якія злучаюць Канаду з іх галоўным знешнегандлёвым партнёрам — ЗША. Асаблівы рэзананс выклікала блакада пад’язных дарог, што пачалася 7 лютага, да найбуйнейшай транспартнай артэрыі — Ambassador Bridge, – якая злучае праз раку Дэтройт канадскі Уінсар з амерыканскім Дэтройтам. 12—13 лютага паліцыя зачысціла мост і адкрыла яго для руху. А яшчэ праз некалькі дзён быў разблакаваны і іншы памежны пераход у правінцыі Альберта[4].

14 лютага Трудо ўвёў дакумент 1988 года аб НЗ у барацьбе з пратэстамі[5]. Улады краіны пачалі пагражаць пратэстоўцам пазбаўленнем ліцэнзій, правоў, штрафамі, забаронай на прафесійную дзейнасць, працы, судзімасцю (крымінальным запісам), а таксама адабраць дзяцей. Прэм’ер-міністр прамым тэкстам заклікаў «разбурыць жыцці» пратэстоўцам[6].

16 лютага канвой заклікаў правесці тыдзень без працы 21—27-га[7]. Паліцыя пачала раздаваць удзельнікам пратэсту папярэджання аб крымінальнай адказнасці і штрафах у выпадку непадпарадкавання, з патрабаваннем неадкладна пакінуць месца маніфестацыі. У паведамленні гаворыцца: «вы павінны неадкладна пакінуць гэтае месца ... Любы, хто блакуе вуліцы ці дапамагае іншым блакаваць вуліцы, здзяйсняе крымінальнае злачынства, і вы можаце быць арыштаваныя. Вы павінны неадкладна спыніць далейшую незаконную дзейнасць, інакш вам будуць прад’яўленыя абвінавачванні»[8]. Паводле сведчанняў відавочцаў, да вечара многія ўдзельнікі пакінулі месца маніфестацыі.

Ужо 18-га сілавікі арыштавалі Тамару Ліч[9].

Унутраная рэакцыя

[правіць | правіць зыходнік]

У праўрадавых СМІ пачалася кампанія па дэманізацыі пратэстаў. Пратэстоўцаў называлі фашыстамі, амерыканскімі канфедэратамі, антымасачнікамі і антываксэрамі. Ва ўсіх органах улады любы, хто публічна не дэманізаваў мітынгі, падвяргаўся масіраваным нападам з пагрозамі. У выніку нават апазіцыйная партыя кансерватараў пасля абвінавачванняў у яе бок, публічна асудзіла пратэсты[6].

Ліберальная і Новая Дэмакратычная партыі асудзілі канвой, а прэм’ер-міністр Джасцін Трудо адмовіўся сустракацца з удзельнікамі пратэстаў. Прэм’еры правінцый у цэлым асудзілі акцыю, за выключэннем прэм’ер-міністра Паўночна-заходніх тэрыторый Скота Мо, які выступіў ў ягоную падтрымку[10]. CBC паслядоўна выступала з рэзкім асуджэннем канвою. У яго падтрымку выказваліся некаторыя газеты гурта Postmedia, з якіх больш актыўна за іншых пратэст падтрымлівалі National Post і Toronto Sun. Адным з ключавых арганізатараў «Канвою свабоды», якія забяспечвалі яго юрыдычную падтрымку, выступіў Цэнтр правасуддзя за канстытуцыйныя свабоды[11][12].

17 лютага прэм’ер-міністр Трудо падчас выступу ў парламенце краіны заявіў, што пратэсты носяць незаконны характар і маюць падтрымку з замежжа, у прыватнасці, з ЗША[13].

Зноскі

  1. Автоколонна протестующих против паспортов о вакцинации выехала из Ванкувера в Оттаву. tass.ru. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2022. Праверана 18 лютага 2022. // ТАСС, 23 января 2022 года
  2. Reynolds, Christopher (January 25, 2022). "GoFundMe withholding $4.7 million from trucker convoy until plan presented". Toronto Star. Праверана January 29, 2022.
  3. а б в г Восстание водителей машин // Коммерсантъ, 12 февраля 2022
  4. Комкова Е. Г. КАНАДА ПОД КОЛЕСАМИ "КОНВОЯ СВОБОДЫ" // Независимая газета, 16 февраля 2022
  5. В Канаде впервые применят закон о ЧС из-за протестов дальнобойщиков
  6. а б Алексей Майоров. Канада. Четвёртая неделя протестов. Власти переходят от угроз к действиям // Эхо Москвы, 15 февраля 2022
  7. Freedom Convoy - #FreedomWeek starts Feb. 21 "Don't go to work for 7 days!" #irnieracingnews Feb.16 - YouTube
  8. Trucker protest: Ottawa police prepared to end convoy occupation | CTV News
  9. https://hippy-end.livejournal.com/4689570.html Архівавана 18 лютага 2022.
  10. Kenney calls for calm at Alberta border blockade after some protesters breach police barriers — cbc.ca Feb 01, 2022
  11. Justice Centre lawyers in Ottawa representing Freedom Convoy truckers | True North
  12. Justice Centre representing 2022 Truckers' Freedom Convoy | Justice Centre for Constitutional Freedoms
  13. Трюдо заявил о поддержке протестов в Канаде из США и других стран