Прафітролі

Прафітролі

Прафітролі (фр.: profiterole, profit — выгада, карысць) — невялікія (менш за 4 см у дыяметры) кулінарныя вырабы французскай кухні з заварнога цеста з рознымі начынкамі (як салодкімі, так і несалодкімі): заварны крэм, салата, грыбы, мяса і інш. Салодкія прафітролі можна падаць як асобны дэсерт, можна і да малочнага супа; прафітролі з мясной або грыбной начынкай — да булёну. Найбольш папулярным з’яўляецца булён з прафітролямі: у дадзеным выпадку прафітролі без начынкі кладуцца ў булён непасрэдна перад ежай. Таксама з іх робяць іншыя кандытарскія вырабы, напрыклад, кракембуш.