L-сістэма — адзін з прыкладаў працэдурнай генерацыі раслін.
Працэдурная генерацыя — гэта метад аўтаматычнага стварэння даных з выкарыстоўваннем алгарытмаў, часта ў спалучэнні з дадзенымі, апрацаванымі людзьмі ўручную. Выкарыстоўваецца ў камп’ютарнай графіцы для стварэння тэкстур і 3D-мадэляў і ў відэагульнях для аўтаматычнага стварэння гульнявога кантэнту.
Прыклады працэдурнай генерацыі ў камп’ютарных гульнях
Rogue гэта адзін з першых прыкладаў гульні з працэдурнай генерацыяй у гісторыі. На кожным яе ўзроўні выпадкова размяшчаюцца пакоі злучаныя калідорамі, што робіць кожную гульню ўнікальнай.
No Man's Sky з’яўляецца касмічным сімулятарам, у якім працэдурна генеруюцца зорныя сістэмы і планеты.