Працяжнік

Сярэдні працяжнік
—  ‒ 
Доўгі працяжнік  Лічбавы працяжнік  Гарызантальная лінія
Пунктуацыя
апостраф (’ ')
дужкі ([ ], ( ), { }, ⟨ ⟩)
двукроп’е (:)
коска (,)
працяжнік (, –, —, ―)
шматкроп'е (…, ..., . . .)
клічнік (!)
кропка (.)
дэфіс ()
дэфіс-мінус (-)
пытальнік (?)
двукоссе (“ ”, ‘ ’, « », ‹ ›)
кропка з коскай (;)
касая рыса (слэш, дроб) (/,  ⁄ )
Словараздзяляльнікі
прабел ( ) ( ) ( )
інтэрпункт (·)
Асноўная тыпаграфіка
амперсанд (&)
камерцыйнае at (@)
зорачка (астэрыск) (*)
адваротная касая рыса (\)
маркер спісу (буліт) ()
цыркумфлекс (^)
крыжык (†, ‡)
градус (°)
перавернуты клічнік (¡)
перавернуты пытальнік (¿)
актаторп (рашотка, хэш) (#)
знак нумара ()
знак дзялення (÷)
парадкавы індыкатар (º, ª)
працэнт, праміле, мільённая доля (%, ‰, )
абзац ()
рыска (′, ″, ‴)
знак параграфа (§)
тыльда (~)
падкрэсленне (_)
вертыкальная рыса (¦, |)
Інтэлектуальная ўласнасць
знак аховы аўтарскага права (©)
знак аховы сумежных правоў (®)
сімвал знака абслугоўвання ()
знак аховы сумежных правоў
для фанаграмы
()
таварны знак ()
Знакі валют
знак валюты (агульны) (¤)
знакі валют (канкрэтныя)
( ฿ ¢ $ ƒ £ ¥ )
Рэдкая тыпаграфіка
астэрызм ()
інтэрабанг ()
іранічны знак (؟)
Іншае
Дыякрытычныя знакі
Шпацыя
У іншых пісьменнасцях
Армянская пунктуацыя
Кітайская пунктуацыя

Працяжнікзнак прыпынку, які ўжываецца ў шматлікіх мовах.

Выкарыстанне ў беларускай мове

[правіць | правіць зыходнік]

Працяжнік ставіцца

[правіць | правіць зыходнік]
  1. паміж дзейнікам і выказнікам:
    1. калі абодва галоўныя члены сказа выражаны назоўнікам у назоўным склоне і пры выказніку адсутнічае дзеяслоў-звязка (Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь);
    2. калі абодва галоўныя члены ці адзін з іх выражаны неазначальнай формай дзеяслова (Хату зрабіць — не скрынку збіць (прыказка));
    3. калі перад выказнікам ёсць словы гэта, вось, значыць, гэта значыць, гэта ёсць (Ігнараваць мову — гэта значыць ігнараваць народ, нацыю (П.Пестрак));
    4. калі дзейнік і выказнік выражаны лічэбнікамі або адзін з іх выражаны назоўнікам у назоўным склоне, а другі — лічэбнікам ці колькасна-іменным спалучэннем (Чатыры і два — шэсць альбо Плошча Гродна — сто сорак два квадратныя кіламетры);
    5. калі выказнікам выступае ўсечаная форма дзеяслова, выклічнік або гукапераймальнае слова (Я — хоп за павады! Конь спужаўся, а я — скок на яго (Я.Колас));
  2. перад абагульняльным словам пасля аднародных членаў (І двор, і дарога, і лес — усё было занесена белым снегам (І.Пташнікаў));
  3. калі пасля аднародных членаў перад абагульняльным словам ужыта пабочнае слова або спалучэнне слоў словам, адным словам, карацей кажучы, то працяжнік ставіцца перад пабочным словам, а пасля яго — коска (Начны лес, ціхі, ледзь улоўны гул маразявых сосен, цішыня лясных нетраў — адным словам, усё настройвала на роздум (М.Зарэцкі));
  4. калі аднародныя члены сказа стаяць у сярэдзіне сказа пасля абагульняльнага слова, то перад імі ставіцца двукроп'е, а працяжнік — пасля іх (Хутка ўсё: неба, і дарога, і чэзлыя балотныя хмызнякі — патанула ў снежнай завірусе (Я.Колас));
  5. паміж аднароднымі членамі сказа, калі прапушчаны супраціўны злучнік (Не плача — смяецца шчаслівая маці (М.Багдановіч));
  6. перад злучнікам і паміж двума членамі сказа, калі другі з іх выражае вынік, хуткую змену падзей, нечаканасць (А ўбачыў Машу — і адразу падабрэў (І.Шамякін));
  7. калі злучнік і звязвае два аднародныя выказнікі, з якіх другі выражаны ўсечанай формай дзеяслова, то паміж імі заўсёды ставіцца працяжнік — перад злучнікам або пасля яго (Пахіснулася хвоя — і бразь на зямлю (Я.Колас));
  8. перад недапасаваным азначэннем, выражаным неазначальнай формай дзеяслова ці спалучэннем з гэтай формай (Усіх непакоіла адна думка — выстаяць (М.Лынькоў));
  9. перад неразвітым або развітым прыдаткам, які стаіць у канцы сказа:
    1. калі ў прыдатку тлумачыцца, удакладняецца змест азначаемага назоўніка і перад ім без змянення сэнсу можна ўставіць словы менавіта, а менавіта (Пацягнуўся лес сцяною — ельнік, дуб і хваіна (Я.Колас));
    2. калі прыдатак адносіцца да займенніка (Вось яна — дзявочая пекната (І.Шамякін));
    3. калі неабходна падкрэсліць адценне самастойнасці прыдатка (Андрэй сядзеў, апёршыся на край стала, і дапытліва пазіраў на людзей — на моладзь і старых (П.Пестрак));
  10. у няпоўных складаных сказах на месцы прапушчанага члена сказа (З аднаго боку дарогі стаяў рэдкі хвойнік, а з другога — кусты ядлоўцу, а далей — алешнік (Я.Колас));
  11. калі ўстаўная канструкцыя знаходзіцца паміж часткамі, дзе павінна ставіцца коска, або ў канцы самой устаўной канструкцыі ёсць гэты знак прыпынку, то коска спалучаецца з працяжнікам і ставіцца перад другім працяжнікам (Каб дабрацца да надзелу цёткі Насці — так завуць жонку бацькавага брата, — трэба прайсці каля будкі, у якой яшчэ нядаўна яны жылі... (І.Навуменка));
  12. паміж часткамі складаназлучанага сказа, калі ў другой частцы падкрэсліваецца вынік у адносінах да першай, калі перадаецца нечаканасць, хуткая змена падзей або супрацьпастаўленне (Пытаўся, шукаў — і ні слыху ў адказ, ні следу нідзе, ні далёкага рэха (П.Панчанка));
  13. у бяззлучнікавых сказах паміж часткамі:
    1. калі ў першай частцы ўказваецца на ўмову або час дзеяння, пра якое паведамляецца ў другой частцы (Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям — поўны гуслі насыплю дукатаў (Я.Купала));
    2. калі ў другой частцы паказваецца вынік або робіцца вывад з таго, пра што паведамляецца ў першай частцы (Ранак луг расой купае — дзень гарачы будзе (А.Бачыла));
    3. калі змест частак супрацьпастаўляецца ці супастаўляецца (Маці будзіла снедаць — ён не ўстаў (І.Навуменка));
    4. калі ў сказе гаворыцца пра хуткую змену падзей або ў другой частцы паказваецца неадпаведнасць, нечаканы вынік таго, пра што паведамляецца ў першай частцы (Бліснула маланка — стала відна як удзень (С.Грахоўскі));
    5. калі апошняя частка з'яўляецца абагульняльнай у адносінах да папярэдніх (Дол засланы шышкамі, цвіце сунічнік, бруснічнік, перагукваюцца птушкі, звіняць камары — усё тут знаёмае... (І.Навуменка));
    6. калі другая частка з'яўляецца далучальным сказам (Андрэй быў у добрым гуморы — гэта адразу кідалася ў вочы (М.Зарэцкі));
    7. калі другая частка з'яўляецца параўнаннем у адносінах да першай (Слова сказаў — сякераю адсек (прыказка));
  14. ставіцца паміж двума словамі, якія абазначаюць прасторавыя, часавыя або колькасныя межы (гэтыя словы замяняюць словазлучэнні з прыназоўнікамі ад (з)... да (цягнік Мінск — Брэст);
  15. ставіцца паміж двума ці некалькімі найменнямі ў назвах вучэнняў, законаў, падзей і інш (закон Бойля-Марыёта ці хакейны матч Беларусь — Швецыя).

Працяжнік не ставіцца

[правіць | правіць зыходнік]
  1. калі выказнік, выражаны ўсечанай формай дзеяслова, інтанацыйна не выдзяляецца (Я тым часам шмыг за дзверы (З.Бядуля));
  2. паміж дзейнікам і выказнікам, выражанымі назоўнікам або назоўнікам і займеннікам ці прыметнікам:
    1. калі паміж галоўнымі членамі сказа стаіць прыслоўе або часціца (А мой бацька таксама партызан (І.Шамякін));
    2. калі паміж галоўнымі членамі сказа стаіць пабочнае слова ці адасоблены член сказа (акрамя прыдатка) (Хлопец, апрануты ў салдацкі шынель, наш зямляк (К.Чорны));
    3. калі дзейнік стаіць пасля выказніка (Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман (Я.Колас));
    4. калі перад выказнікам ёсць адмоўе не (Сам сабе чалавек не вораг (прыказка);
    5. калі пры выказніку ўжываюцца параўнальныя злучнікі як, усё роўна як, быццам, быццам бы, бы, нібы, што (лес стаяў як сцяна);
    6. калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам, а выказнік — назоўнікам у назоўным склоне (Пасівелы мой лес, я твой вечны паклоннік, я твой вечны даўжнік (Я.Сіпакоў));
    7. калі дзейнік выражаны назоўнікам, а выказнік — прыметнікам (У познюю восень вада пад мастком чыстая і халодная (К.Чорны)).

Працяжнік можа ставіцца

[правіць | правіць зыходнік]
  1. пры сэнсава-інтанацыйным выдзяленні:
    1. выказніка (Рак — не рыба, кажан — не птушка (прыказка).
    2. двух ці больш дапасаваных азначэнняў, што стаяць звычайна ў канцы сказа (Сонца зайшло, і пачалося змярканне — ціхае, свежае, з расой і камарамі (Я.Брыль));
    3. прыдатка або групы аднародных прыдаткаў, якія стаяць у сярэдзіне сказа пасля азначаемага назоўніка, калі неабходна падкрэсліць самастойнасць прыдаткаў (Начны драпежнік — сава — бясшумна плыве ў паветры (В.Вольскі));
    4. даданых членаў сказа, якія знаходзяцца ў канцы сказа (Каля школы шчабяталі дзеці - звонка, радасна (Я.Колас));
    5. даданай часткі складаназалежнага сказа, якая можа знаходзіцца перад галоўнай часткай або пасля яе (Тады магутная краіна — калі пявучы ў ёй народ (Я.Янішчыц));
  2. у няпоўных простых сказах на месцы прапушчанага члена сказа (Па суседству з Белым возерам знаходзіцца другое — Чорнае (В.Вольскі));
  3. у сказе, каб пазбегнуць двухсэнсоўнасці выказвання (Ты што — забыўся? Параўн.: Ты што` забыўся?);
  4. для выдзялення ўстаўных канструкцый (Алеся — ёй было ўжо каля дзесяці гадкоў — сядзела за праснічкаю (Я.Колас)).