Нарадзіўся 21 сакавіка1954 года ў Тайландзе. Вучыўся ў вышэйшых ваенных установах Тайланда. З 2010 года — галоўнакамандуючы узброеных сіл Тайланда. 22 мая 2014 г. г. здзейсніў ваенны пераварот у сваёй краіне з мэтай, як ён сказаў, усталявання парадку ў дзяржаве, дзе з лістапада 2013 г. праходзілі пастаянныя антыўрадавыя дэманстрацыі і выступы. Пасля гэтага ўзначальваў Вышэйшы савет нацыянальнага выратавання, а 21 жніўня 2014 г. парламент Тайланда — Нацыянальная заканадаўчая асамблея выбрала яго галасамі 191 дэпутата з 197 прэм’ер-міністрам Тайланда. 24 жніўня 2014 г. яго зацвердзіў прэм’ер-міністрам кароль Пхуміпон Адульядэт.