Праўчыцкая брама (чэшск.: Pravčická brána, ням.: Prebischtor) — натуральны скалісты мост (арка) у Эльбскіх Пясчанікавых гарах у Чэхіі.
Праўчыцкая брама з'яўляецца найвялікшым натуральным скальным мостам Еўропе. Яна сімвал Нацыянальнага парку Чэшскай Швейцарыі (České Švýcarsko).
Вышыня брамы — 16 м, шырыня — 26,5 м і глыбіня — 3 м. У 1826 годзе тут адчыніўся рэстаран. У 1881 годзе на яе месцы быў збудаваны атэль «Сакалінае гняздо» (Sokoli hnizdo) на 50 месцаў.
з-за моцнай эрозіі праход па скальным мосце забаронены ў 1982 годзе.
Краявіды Праўчыцкай брамы выкарыстоўваліся пры стварэнні фільма Хронікі Нарніі: Леў, вядзьмарка і чароўная шафа.
Праўчыцкая брама на Вікісховішчы |