Зорка | |||
---|---|---|---|
Гісторыя даследавання | |||
Адкрывальнік | Роберт Інэс | ||
Дата адкрыцця | 12 кастрычніка 1915 г. | ||
Назіральныя даныя (Эпоха J2000) |
|||
Прамое ўзыходжанне | 14гадз 29мін 43,0с | ||
Схіленне | -62° 40′ 46″ | ||
Адлегласць | 4.243±0.002 св. гадоў (1.30091±0.00015 пк) | ||
Бачная зорная велічыня (V) | 11,05 | ||
Сузор’е | Цэнтаўр | ||
Астраметрыя | |||
Прамянёвая скорасць (Rv) | −21,7±1,8 км/c | ||
Уласны рух (μ) |
RA: −3775,40 mas у год Dec: 769,33 mas у год |
||
Паралакс (π) | 768,5±0,2[1] mas | ||
Абсалютная зорная велічыня (V) | 15,49 | ||
Характарыстыкі | |||
Спектральны клас | M5.5 Ve[2] | ||
Паказчык колеру (B − V) | 1,90 | ||
Паказчык колеру (U − B) | 1,43 | ||
Пераменнасць | Успыхаючая зорка | ||
Фізічныя характарыстыкі | |||
Маса | 0,123±0,006[2] M☉ | ||
Радыус | 0,145±0,011[2] R☉ | ||
Узрост | 4,85×109 гадоў | ||
Тэмпература | 3042±117[2] K | ||
Свяцільнасць | (5–12)×10−5 L☉ | ||
Металічнасць | 151-160 % сонечнай | ||
Вярчэнне | 83,5 дзён | ||
|
Проксіма Цэнтаўра або Проксіма (лац.: proxima — найбліжэйшая) — чырвоны карлік, які адносіцца да зорнай сістэмы Альфа Цэнтаўра, самая блізкая да Зямлі зорка пасля Сонца.
Як вынікае з паралакса ў 768,7±0,3 вуглавой мілісекунды (па дадзеных тэлескопа Хабла), Проксіма Цэнтаўра размешчана прыкладна ў 4,22 светлавога года ад Зямлі (13020 пк), што ў 270 000 разоў болей за адлегласць ад Зямлі да Сонца (астранамічнай адзінкі).
У 2002 годзе з выкарыстаннем метаду аптычнай інтэрфераметрыі было вылічана, што вуглавы дыяметр Проксімы Цэнтаўра складае 1,02±0,08 вуглавых мілісекунды. З улікам прыведзенай вышэй адлегласці да зоркі, вынікае, што яе фактычны дыяметр прыкладна ў 7 разоў меншы за дыяметр Сонца і толькі ў 1,5 разы большы за дыяметр Юпітэра. Маса Проксімы Цэнтаўра таксама прыкладна ў 7 разоў меншая за масу Сонца і ў 150 разоў большая за масу Юпітэра.
Бачная зорная велічыня Проксімы — 11м, нягледзячы на малую адлегласць да Зямлі. Тлумачыцца гэта тым, што «Проксіма Цэнтаўра — чырвоны карлік», а такія зоркі ўвогуле выпраменьваюць мала энергіі. Зорку такой малой зыркасці немагчыма адрозніць няўзброеным вокам. З-за цяжкасцяў назірання гэтая зорка была адкрыта толькі ў 1915 годзе Робертам Інэсам, тым часам дырэктарам Абсерваторыі Саюза ў Ёханэсбургу, ЮАС. Паралакс зоркі быў упершыню вымераны ў 1917 годзе, да гэтага найбліжэйшай да Сонца зоркай лічыўся Рыгіль.[3]
Як і многія іншыя чырвоныя карлікі, Проксіма з’яўляецца ўспыхіваючай зменнай зоркай. Падчас выбліскаў яе свяцільнасць можа павялічыцца ў некалькі разоў. Успышкі суправаджаюцца павелічэннем зыркасці не толькі ў аптычным, але і ў рэнтгенаўскім дыяпазоне, пра што сведчаць назіранні арбітальнай абсерваторыі XMM-Newton. Свяцільнасць Проксімы ў дыяпазоне энергій 0,15-10 да эВ змянялася ад 3,9⋅1028 да 1,5⋅1032 эрг/с.
Вектары ўласнага руху Проксімы, Рыгіля і Талімана практычна супадаюць, гэта сведчыць за тое, што ўсе тры зоркі складаюць адну сістэму — Альфа Цэнтаўра, а Проксіма абарачаецца па арбіце вакол пары Рыгіля і Талімана. У 2017 годзе здолелі дакладней вызначыць параметры арбіты. Для назіральніка з Зямлі вуглавая адлегласць паміж Проксімай і Рыгілем з Таліманам праз прыкладна 300 тыс. гадоў паменшыцца ў 4 разы — да паловы градуса.