Простагландзіны (Pg) — група ліпідных фізіялагічна актыўных рэчываў, якія ўтвараюцца ў арганізме ферментатыўным шляхам з некаторых незаменных тлустых кіслот або тых, што утрымліваюць 20-членны вугляродны ланцуг. Простагландзіны з'яўляюцца медыятарамі з выяўленым фізіялагічным эфектам. З'яўляюцца вытворнымі гіпатэтычнай прастанавай кіслоты. Простагландзіны разам з трамбаксанамі і прастацыклінамі утвараюць падклас прастаноідаў, якія ў сваю чаргу ўваходзяць у клас эйказаноідаў[1].
Упершыню простагландзін быў вылучаны ў 1935 годзе шведскім фізіёлагам Ульфам фон Ойлерам з семявай вадкасці, таму тэрмін «простагландзін» паходзіць ад лацінскай назвы прастаты (лац.: glandula prostatica). [2] Пазней апынулася, што простагландзіны сінтэзуюцца ў шматлікіх тканінах і органах. У 1971 годзе Джон Вейн выявіў, што аспірын з'яўляецца інгібітарам сінтэзу простагландзінаў. За даследаванне простагландзінаў ён і шведскія біяхімікі Сунэ Бергстрэм і Бенгт Самуэльсан атрымалі ў 1982 Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне.[3]