Простыя эфіры

Простыя эфіры — клас арганічных злучэнняў, які змяшчае адмысловую эфірную групу — атам кіслароду з двума радыкаламі (алкільныя ці арыльнымі групамі), і мае лінейную формулу R-O-R1. Адзін з прыкладаў — дыэтылавы эфір, што мае анэстэзійныя ўласцівасці — звычайна называецца проста «эфір» і мае лінейную формулу CH3-CH2-O-CH2-CH3.

У эфірах прысутнічаюць сувязі C-O-C з вуглом паміж атамамі ў 120°, адлегласць паміж атамамі вугляроду і кіслароду — 1,5 Å. Далучэнне атамаў кіслароду ў эфірах, алкаголях і вадзе падобнае. Згодна з тэорыяй валентнай сувязі, кісларод мае sp³-гібрыдызацыю.

Метады сінтэзу

[правіць | правіць зыходнік]
  • Міжмалекулярная дэгідратацыя спіртоў:
2CH3CH2OH → CH3CH2OCH2CH3 + H2O
  • Рэакцыя алкагалятаў з галагенвуглевадародамі:
RONa + ClR' → ROR' + NaCl
R-CH=CH2 + HOR' → R-CH2-CH2-O-R'
C6H5OH + CH3OSO2OCH3 + NaOH → C6H5OCH3 + H2O + NaOSO2OCH3

Простыя эфіры ўтвараюць перакісныя злучэнні пад дзеяннем святла:

2CH3CH2OCH2CH3 + O2 →-> hv 2CH3CH2-O-O-CH2CH3

Найважнейшыя эфіры

[правіць | правіць зыходнік]
Назва Формула Тэмпература плаўлення Тэмпература кіпення
Дыметылавы эфір CH3OCH3 −138,5 °C −24,9 °C
Дыэтылавы эфір CH3CH2OCH2CH3 −116,3 °C 34,6 °C
Дыізапрапілавы эфір (CH3)2CHOCH(CH3)2 −86,2 °C 68,5 °C
Анізол −37 °C 154 °C
Аксіран −111,3 °C 10,7 °C
Тэтрагідрафуран −108 °C 65,4 °C
Дыаксан 11.7 °C 101.4 °C
Поліэтыленгліколь HOCH2(CH2OCH2)nCH2OH

Істотныя эфіры

[правіць | правіць зыходнік]