Прус італьянскі (Calliptamus italicus) — від насякомых сямейства Acrididae, распаўсюджаны на поўдні Еўропы ад Партугаліі да Паўднёвага Урала, у Казахстане і шэрагу рэгіёнаў Цэнтральнай Азіі. У часы масавага размнажэння можа наносіць шкоду сельскагаспадарчым культурам.
Цела імага буравата-шэрае, часам цямней або святлей, даўжынёй 1,8-3,4 см. Пярэднягрудзі паміж пярэднімі нагамі маюць характэрны выступ. На пярэдняспінцы ёсць бакавыя грабяні, яе афарбоўка аднатонная. Заднія крылы ружовыя ля аснавання. Заднія сцёгны кароткія і шырокія, з унутранага боку чырвоныя або фіялетавыя. Галёнкі задніх ног чырвонага колеру[1].
Жыве ў адкрытых біятопах з вялікай часткай аголенага грунту, на сухіх лугах, пустках, абочынах дарог. На поўначы арэала займае пераважна штучныя ландшафты: кучы пяску і жвіру, закінутыя кар’еры, чыгуначныя насыпы. Выбірае месцы са шчыльнымі кусцікамі і ўчасткамі голай зямлі[2].
Унесены ў нацыянальныя чырвоныя спісы Польшчы і Германіі як від пад пагрозай. У Германіі від абараняецца законам і ахоўваецца ў шэрагу запаведных тэрыторый. У Швейцарыі і Аўстрыі ўнесены ў спісы як «ўразлівы», а ў Чэхіі — як «пад пагрозай». У Бельгіі лічыцца лакальна вымерлым[2].
↑Плавильщиков, Н.Н. (1994). Определитель насекомых: Краткий определитель наиболее распространённых насекомых европейской части России. М.: Топикал. p. 83. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |pages= і |page= specified (даведка)(руск.)
↑ абHochkirch, A., Fontana, P., Rutschmann, F., Presa, J.J., Szovenyi, G., Chobanov, D.P., Kleukers, R., Willemse, L.P.M. & Kristin, A. 2016. Calliptamus italicus. The IUCN Red List of Threatened Species 2016: e.T15038693A72598188. Downloaded on 06 August 2018. (англ.)
Шевченко Т. А. Прус італійський(недаступная спасылка)[недоступне посилання з липня 2019].
Hochkirch, A., Fontana, P., Rutschmann, F., Presa, J.J., Szovenyi, G., Chobanov, D.P., Kleukers, R., Willemse, L.P.M. & Kristin, A. 2016. Calliptamus italicus. The IUCN Red List of Threatened Species 2016: e.T15038693A72598188. Downloaded on 06 August 2018.