Прутня́к, Кохія[3], сустракаецца Ізень[4] (Kochia, верагодны сінонім — Bassia[5]) — род кветкавых раслін сямейства аксамітнікавыя (Amaranthaceae). Налічвае 11[6] відаў, распаўсюджаных у пустынях, паўпустынях, стэпах і на засоленых глебах Аўстраліі, Азіі, Афрыкі, поўдня Еўропы і захаду Паўночнай Амерыкі.
Аднагадовыя травы або паўхмызнякі з галінастымі сцёбламі. Лісце суцэльнае, вузкаланцэтнае, чаргаванае. Кветкі дробныя. Плод — арэх.
Кармавыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя і лекавыя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.
Зноскі