Прыбіна | |
---|---|
Нараджэнне |
800 |
Смерць | 21 сакавіка 860 |
Дзеці | Коцел |
Дзейнасць | арыстакрат |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прыбіна (Pribina, Privina, Priuuinna, каля 800 — 861), першы дакумэнтальна падцверджаны князь Нітранскага княства. У 825—833 гадах быў нітранскім князем, у 840—860 першым князем Блатэнскага княства, якое размяшчалася каля Балатона на тэрыторыі Венгрыі.
Галоўнай крыніцай інфармацыі аб Прыбіне з’яўляецца хроніка «Libellus de conversione Bagoariorum et Carantanorum», створаная ў Зальцбургу ў 870-я гады. Прыбіна заснаваў першую хрысціянскую цвркву ў Нітры, якуя асвянціў ў 828 годзе Адальрам, зальцбургскі епіскап, але дакладна так і невядома ці быў ён сам хрысціянінам. У 833 годзе Прыбіна быў выгнаны з Нітры вялікамаравійскім князем Маймірам I і ўцёк ў землі франкаў. Там Прыбіна быў хрышчоны і Людовік II Нямецкі надаў яму Блатэнскае княства, дзе ён пабудаваў сталіцу Блатнаград. Прыбіна загінуў у 860 годзе падчас бітвы з вялікамаравійскім князем Расціславам.