Прыгоды Тома Бамбадзіла | |
---|---|
The Adventures of Tom Bombadil | |
Жанр | паэзія |
Аўтар | Дж. Р. Р. Толкін |
Мова арыгінала | англійская |
Дата першай публікацыі | 1962 |
Выдавецтва | George Allen & Unwin Limited[d] |
Ілюстратар | Pauline Baynes[d] |
Папярэдні | Валадар Пярсцёнкаў |
Наступны | Tree and Leaf[d] |
Персанажы | Tom Bombadil[d] |
«Прыго́ды То́ма Бамбадзіла» (англ.: The Adventures of Tom Bombadil) — зборнік вершаў Джона Р. Р. Толкіна, упершыню выдадзены ў 1962 годзе. Кніга змяшчае 16 вершаў, прысвечаных казачным істотам і падзеям свету Міжзем'я. Два вершы сустракаюцца таксама ва «Уладары Пярсцёнкаў». Тому Бамбадзілу, вядомаму па «Звязе Пярсцёнка», прысвечаны толькі два першыя вершы. Аўтарства асобных вершаў прыпісваецца хобітам з Міжзем'я Більба Торбінсу і Сэмвайзу Гэмджы, што запісалі іх на асобных аркушах папері ці на старонках Пунсовай кнігі.
Вершы пра Тома Бамбадзіла адлюстроўваюць яго сустрэчу на шпацыры з рознымі ляснымі істотами, якія здаюцца не зусім прыязнымі, аднак ён усіх іх закалыхвае. Так яму трапляюцца маладая вадзяніца Злата, якая скідае яго ў ваду, а потым дастае яго капялюх; Стары Лазняк, які хапае соннага Тома; і сям'я барсукоў, што бяруць Бамбадзіла ў палон. Дома на яго нападае копша з кургана, вядомы па «Звязе Пярсцёнка». Наступнага дня Том жэніцца са Златаю, а на вяселлі гуляе разам з барсукамі. Увосені Том адплывае на чоўне ў Шыр. Дарогаю ён сустракае (зноў не вельмі зычлівых) зімародка, на пяро якога ён змяніў лебядзінае пяро ў капелюшы; выдру; старую лебедзь; і хобітаў на беразе, якія смяюцца з яго. На ноч ён спыняецца ў свайго знаёмага хобіта Відлюдніка і яго сям'і, а зранку знікае. Усе жывёлы, якіх ён спаткаў, адвозяць яго човен назад, аднак забываюць вёслы на граніцы Шыру.