Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Пры́леп (макед.: Прилеп, турэцк.: Pirlepe, грэч. Πριλέπια) — горад у паўднёвай частцы Паўночнай Македоніі з насельніцтвам 64 тысячы жыхароў. Горад размешчаны ў паўночнай частцы Пелаганійскай раўніны, у 128 км ад сталіцы Скоп’е.
Размешчаны ля падножжа крэпасці легендарнага сербскага каралевіча Маркі, вядомага як змагара супраць туркаў і мудрага кіраўніка.
Прылеп быў заснаваны на руінах старажытнага горада Стыбера, які быў часткай Рымскай імперыі. Нягледзячы на спусташэнне готамі ў 268 Стыбера заставалася часткова заселенай. Пад імем Прылеп гэты горад быў упершыню згаданы ў 1014 як месца, дзе балгарскі цар Самуіл памёр ад разрыву сэрца пры відзе, як візантыйцы асляпляюць тысячы яго салдатаў, якія патрапілі ў палон пасля бітвы пры Бяласіцы. Горад патрапіў пад візантыйскую ўладу.
Пазней горад быў заваяваны Другім Балгарскім царствам і Сербіяй.
У XIV стагоддзі горад быў захоплены асманамі пад правадырствам Эўрэнаса. Пад кантролем Асманскай імперыяй знаходзіўся на працягу шасці стагоддзяў.
Напачатку XX стагоддзя ўваходзіў у склад Сербіі і Югаславіі і пасля яе распаду адышоў да Македоніі.
Большасць насельніцтва складаюць македонцы (93 %), але ёсць і цыганская меншасць.
Паводле перапісу 2002 года ў Прылепе пражывала 66 246 жыхароў[1].
Этнічная група | Усяго |
македонцы | 61 320 |
албанцы | 21 |
туркі | 123 |
цыгане | 4 372 |
влахі | 16 |
сербы | 151 |
башнякі | 17 |
іншыя | 226 |