Прэзідэнт Кірыбаці

Прэзідэнт Кірыбаці
Пасаду займае
Taneti Maamau[d]
Узначальвае
Пасада з’явілася 12 ліпеня 1979
president.gov.ki (англ.)

Прэзідэнт Рэспублікі Кірыбаці (кір.: Beretitenti in I-Kiribati, англ.: President of the Republic of the Kiribati) з’яўляецца кіраўніком дзяржавы і кіраўніком урада Кірыбаці[1].

Ён абіраецца на чатыры гады ўсенародным галасаваннем. Колькасць кандыдатаў у прэзідэнты строга рэгламентавана: іх павінна быць не больш за чатыры і не менш за два. Кандыдаты абіраюцца з ліку чальцоў парламента падчас яго першага пасля ўсеагульных выбараў паседжання. У далейшым гэтыя кандыдаты бяруць удзел у прэзідэнцкіх выбарах. Прэзідэнт прызначае з чальцоў парламента Кабінет міністраў[en], у які ўваходзяць віцэ-прэзідэнт, або кауоман-ні-берэтытэнці (кір.: Kauoman ni Beretitenti), генеральны пракурор і да дзесяці міністраў.

Зноскі

  1. Конституция Кирибати Архівавана 16 красавіка 2009 года., арт. 30 (1)