Прэзідэнт Туркменістана | |
---|---|
![]() | |
![]() Пасаду займае Сердар Гурбангулыевіч Бердымухамедаў з 19 сакавіка 2022 | |
Узначальвае | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Oguzhan Palace[d] |
Тэрмін паўнамоцтваў | 7 гадоў, колькасць тэрмінаў не абмежавана |
Пасада з’явілася | 2 лістапада 1990 |
Першы на пасадзе | Сапармурат Ніязаў |
turkmenistan.gov.tm |
Прэзідэнт Туркменістана (туркм.: Türkmenistanyň Prezidenti) з’яўляцца кіраўніком дзяржавы і кіраўніком выканаўчай улады, вышэйшай службовай асобай Туркменістана, выступае гарантам нацыянальнай незалежнасці і статусу нейтралітэта Туркменістана, тэрытарыяльнай цэласнасці, выканання Канстытуцыі і міжнародных пагадненняў. Ён ажыццяўляе вышэйшую дзяржаўную ўладу ў Рэспубліцы разам з Меджлісам, Кабінетам міністраў і Вярхоўным казыетам[1].
Прэзідэнт абіраецца непасрэдна народам Туркменістана тэрмінам на 7 гадоў і ўступае на пасаду з моманту прынясення ім прысягі.
Згодна з артыкулам 53 Канстытуцыі Туркменістана прэзідэнт Туркменістана[1]:
Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да кандыдатаў у прэзідэнты Туркменістана[1]:
Прэзідэнт абіраецца усеагульным прамым таемным галасаваннем тэрмінам на сем гадоў (Артыкул 52 Канстытуцыі). Колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў не абмежавана.
Паўнамоцтвы прэзідэнта Туркменістана могуць быць спыненыя (артыкул 57 Канстытуцыі) у выпадку:
Калі прэзідэнт па тых ці іншых прычынах не можа выконваць свае абавязкі, надалей да абрання новага прэзідэнта на падставе рашэння Дзяржаўнага Савета бяспекі на пасаду часова выконваючага абавязкі прэзідэнта Туркменістана прызначаецца адзін з намеснікаў Старшыні Кабінета Міністраў Туркменістана. Выбары прэзідэнта ў гэтым выпадку павінны быць праведзены не пазней за 60 дзён з дня пераходу яго паўнамоцтваў да часова выконваючага абавязкі прэзідэнта. Выконваючы абавязкі прэзідэнта не мае права балатавацца ў прэзідэнты (Артыкул 58).
№ | Прэзідэнт | Пачатак паўнамоцтваў | Заканчэнне паўнамоцтваў | Партыя | Выбары | |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | ![]() |
Сапармурат Атаевіч Ніязаў туркм.: Saparmyrat Ataýewiç Nyýazow |
27 кастрычніка 1991 | 21 снежня 2006[2] | КПСС (да 1991) Дэмакратычная партыя Туркменістана |
1990 1992 |
2 | ![]() |
Гурбангулы Мялікгулыевіч Бердымухамедаў туркм.: Gurbanguly Mälikgulyýewiç Berdimuhamedow |
21 снежня 2006 (в. а.) 14 лютага 2007 |
19 сакавіка 2022 | Дэмакратычная партыя Туркменістана | 2007 2012 2017 |
3 | ![]() |
Сердар Гурбангулыевіч Бердымухамедаў туркм.: Serdar Gurbangulyýewiç Berdimuhamedow |
19 сакавіка 2022 | дзеючы | Дэмакратычная партыя Туркменістана | 2022 |