Адміністрацыйны падзел Японіі |
Узровень прэфектур |
Прэфектуры Японіі (都道府県 то-до:-фу-кэн) |
Адзінкі меншага ўзроўню |
Акругі Японіі (支庁 ситё:) Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада (政令指定都市 сэйрэй сітэй тосі) Паветы (郡 гун) |
Муніцыпальны ўзровень |
Цэнтральныя гарады (中核市 тю:каку сі) Адмысловыя гарады (特例市 токурэй сі) Гарады (市 сі) Адмысловыя раёны Токіа (特別区 токубэцу ку) Раёны гарадоў (区 ку) Мястэчкі (町 тё: / маці) Вёскі (村 сон / мура) |
Ідэнтыфікацыйны код суб’екта самакіравання |
Прэфектуры Японіі — 47 адміністрацыйных адзінак Японіі вышэйшага ўзроўню. Яны аб'яднаны ў сістэму тадафукэн (яп.: 都道府県 то-до:-фу-кэн). Па гэтай сістэме краіна складаецца з адной сталічнай прэфектуры то (яп.: 都) — Токіа, аднаго губернатарства до: (яп.: 道) — Хакайда, двух гарадоў фу (яп.: 府), якія маюць статус прэфектур, — Кіёта і Осака — і сарака трох прэфектур кэн (яп.: 県). Для зручнасці ў заходнім японазнаўстве прынята зваць вышэйназваныя адзінкі «прэфектурамі».
Кожная прэфектура кіруецца прэфектам (у выпадку Хакайда — губернатарам) і ў яе ёсць свае заканадаўчы і адміністрацыйны апараты. Для зручнасці прэфектуры часта групуюцца ў рэгіёны, якія не з'яўляюцца адміністрацыйнымі адзінкамі.
Прэфектуры падзяляюцца на меншыя адміністрацыйныя адзінкі. Гэта акруга Хакайда, адмысловыя гарады, вызначаныя ўказамі ўрада, і паветы. Акругі, якіх налічваецца 14, існуюць толькі ў прэфектуры Хакайда. Для астатніх прэфектур адзінкай падзелу з'яўляецца павет. Да адмысловых гарадоў, вызначаным указамі ўрада, належаць гарады, насельніцтва якіх перавышае 500 тысяч чалавек. Сталіца Токіа да ліку падобных гарадоў не належыць, з прычыны таго, што з'яўляецца гарадскім кангламератам, а не горадам.
Сучасная сістэма адміністрацыйнага падзелу была ўкаранёная ў перыяд Мэйдзі ў 1871, у выніку чаго былі ліквідаваны феоды хан і створаны прэфектуры. Гэта падзея носіць назву хайхан тыкэн (яп.: 廃藩置県). Напачатку колькасць прэфектур адпавядала колькасці хан — звыш за 300 адзінак. З часам іх скарацілі да 72, а ў 1888 г. — да 47. Закон аб мясцовай аўтаноміі даў прэфектурам больш уладных паўнамоцтваў. Нарэшце, улічваючы імклівае развіццё ўрбанізацыі ў Японіі, японскі ўрад разглядае праект рэфармавання прэфектур у 10 вялікіх адміністрацыйных адзінак.
Акрамя прэфектур і паветаў, у краіне існуюць адміністрацыйныя адзінкі муніцыпальнага ўзроўню, якія карыстаюцца шырокай аўтаноміяй. Гэта цэнтральныя гарады прэфектур, адмысловыя гарады, уласна гарады, 23 спецыяльныя раёны Токіа, а таксама пасёлкі і вёскі.
Да адмысловых прэфектур можна аднесці Токіа, Кіёта, Осаку і Хакайда. У перыяд Эда (1603—1867), сёгунат усталяваў 9 гарадскіх раёнаў, якімі кіравалі чыноўнікі з цэнтра (奉行支配地), і 302 раённых гарады, якімі кіравалі гарадскія чыноўнікі (郡代支配地). З надыходам эпохі Мэйдзі 9 гарадскіх цэнтраў былі пераўтвораны ў акругі фу, а 302 раённых гарады — у прэфектуры кэн. У 1871 г., пасля адміністрацыйнай рэформы, у Японіі былі ўсталяваны 3 гарадскія прэфектуры фу — Токіа, Кіёта і Осака. У 1943 г. гарадская прэфектура Токіа была перайменавана ў сталіцу то (хоць закон аб сталіцы зацверджаны не быў).
У выпадку з Хакайда акалічнасці склаліся інакш. Гэты востраў, які японцы звалі Эдзасіма — «востраў айнаў» — знаходзіўся па-за кантролем сёгунаў. Выключэнне складалі малаважныя ўладанні самурайскіх родаў на поўдні вострава. У 1886 г. ён атрымаў назву «Хакайда», што азначала «паўночны марскі шлях». Яго паходжанне звязана з назвамі старажытных японскіх шляхоў до (道), уведзеных у VII ст. японскім імператарскім урадам. Паколькі ў сярэдзіне XIX стагоддзя большая частка вострава Хакайда была не засвоена японцамі, былі заснаваны 14 абласцей сіцё, своеасаблівых цэнтраў японскай каланізацыі.
Прэфектуры часта для выгоды групуюць у рэгіёны (вобласці) тыхо: (яп.: 地方). Гэтыя рэгіёны склаліся гістарычна, яны не маюць адміністрацыйнага апарата і не з'яўляюцца адміністрацыйнымі адзінкамі. Ніжэй прадстаўлены спіс прэфектур у парадку ISO 3166-2:JP, згрупаваных паводле рэгіёнаў.
Карта прэфектур Японіі(1) | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|
8. Ібаракі |
15. Ніігата |
24. Міэ |
|
|
40. Фукуока |
(1)Астравы, якія Японія аспрэчвае ў Расіі, пазначаны аранжавым колерам. |
Спіс прэфектур паводле алфавіту:
Прэфектура | Арыгінальная назва | Цэнтр | Рэгіён |
Востраў | Насельніцтва (2000) |
Плошча, км² | Шчыльнасць, чал/км² | Паветаў | Муніцыпалітэтаў | ISO |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Айты | 愛知県 | Нагоя | Цюбу | Хонсю | 7 043 235 | 5 153,81 | 1 366 | 10 | 63 | JP-23 |
Акіта | 秋田県 | Акіта | Тахоку | Хонсю | 1 189 215 | 11 612,11 | 102 | 6 | 25 | JP-05 |
Аомары | 青森県 | Аомары | Тахоку | Хонсю | 1 475 635 | 9 606,26 | 154 | 8 | 40 | JP-02 |
Вакаяма | 和歌山県 | Вакаяма | Кансай | Хонсю | 1 069 839 | 4 725,55 | 226 | 6 | 30 | JP-30 |
Гіфу | 岐阜県 | Гіфу | Цюбу | Хонсю | 2 107 687 | 10 598,18 | 199 | 9 | 42 | JP-21 |
Гуму | 群馬県 | Маэбасі | Канто | Хонсю | 2 024 820 | 6 363,16 | 318 | 8 | 39 | JP-10 |
Ібаракі | 茨城県 | Міто | Канто | Хонсю | 2 985 424 | 6 095,62 | 490 | 7 | 43 | JP-08 |
Іватэ | 岩手県 | Марыёка | Тахоку | Хонсю | 1 416 198 | 15 278,51 | 93 | 11 | 36 | JP-03 |
Ісікава | 石川県 | Канадзава | Цюбу | Хонсю | 1 180 935 | 4 185,32 | 282 | 6 | 19 | JP-17 |
Кагава | 香川県 | Такамацу | Сікоку | Сікоку | 1 022 843 | 1 861,70 | 549 | 5 | 17 | JP-37 |
Кагосіма | 鹿児島県 | Кагосіма | Кюсю | Кюсю | 1 786 214 | 9 132,42 | 196 | 11 | 49 | JP-46 |
Канагава | 神奈川県 | Іакагама | Канто | Хонсю | 8 489 932 | 2 415,42 | 3 515 | 7 | 35 | JP-14 |
Кіёта | 京都府 | Кіёта | Кансай | Хонсю | 2 644 331 | 4 612,93 | 573 | 6 | 26 | JP-26 |
Коты | 高知県 | Коты | Сікоку | Сікоку | 813 980 | 7 104,70 | 115 | 6 | 35 | JP-39 |
Кумамота | 熊本県 | Кумамота | Кюсю | Кюсю | 1 859 451 | 6 908,45 | 269 | 10 | 48 | JP-43 |
Міэ | 三重県 | Цу | Кансай | Хонсю | 1 857 365 | 5760,72 | 322 | 7 | 29 | JP-24 |
Міягі | 宮城県 | Сэндай | Тахоку | Хонсю | 2 365 204 | 7 285,16 | 325 | 10 | 36 | JP-04 |
Міядзакі | 宮崎県 | Міядзакі | Кюсю | Кюсю | 1 170 023 | 6 684,67 | 175 | 8 | 30 | JP-45 |
Нагана | 長野県 | Нагана | Цюбу | Хонсю | 2 214 409 | 12 598,48 | 163 | 14 | 81 | JP-20 |
Нагасакі | 長崎県 | Нагасакі | Кюсю | Кюсю | 1 516 536 | 4 092,80 | 371 | 4 | 21 | JP-42 |
Нара | 奈良県 | Нара | Кансай | Хонсю | 1 442 862 | 3 691,09 | 391 | 7 | 39 | JP-29 |
Ніігата | 新潟県 | Ніігата | Цюбу | Хонсю | 2 475 724 | 12 582,37 | 197 | 10 | 35 | JP-15 |
Оіта | 大分県 | Оіта | Кюсю | Кюсю | 1 221 128 | 5 804,24 | 210 | 3 | 18 | JP-44 |
Акаяма | 岡山県 | Акаяма | Цюбу | Хонсю | 1 950 656 | 7 008,63 | 278 | 10 | 27 | JP-33 |
Акінава | 沖縄県 | Наха | Кюсю | Рукю | 1 318 281 | 2 271,30 | 580 | 5 | 41 | JP-47 |
Осака | 大阪府 | Осака | Кансай | Хонсю | 8 804 806 | 1 893,18 | 4 652 | 5 | 43 | JP-27 |
Сага | 佐賀県 | Сага | Кюсю | Кюсю | 876 664 | 2 439,23 | 359 | 6 | 20 | JP-41 |
Сайтама | 埼玉県 | Сайтама | Канто | Хонсю | 6 938 004 | 3 767,09 | 1 827 | 9 | 70 | JP-11 |
Сіга | 滋賀県 | Оцу | Кансай | Хонсю | 1 342 811 | 4 017,36 | 334 | 5 | 26 | JP-25 |
Сідзуока | 静岡県 | Сідзуока | Цюбу | Хонсю | 3 767 427 | 7 328,61 | 484 | 9 | 42 | JP-22 |
Сіманэ | 島根県 | Мацуэ | Цюбу | Хонсю | 761 499 | 6 707,32 | 114 | 7 | 21 | JP-32 |
Тыба | 千葉県 | Тыба | Канто | Хонсю | 5 926 349 | 5 156,15 | 1 149 | 6 | 56 | JP-12 |
Токіа | 東京都 | Токіа | Канто | Хонсю | 12 059 237 | 2 187,08 | 5 514 | 1 | 39 | JP-13 |
Такусіма | 徳島県 | Такусіма | Сікоку | Сікоку | 823 997 | 4 145,26 | 199 | 8 | 24 | JP-36 |
Татыгі | 栃木県 | Уцуномія | Канто | Хонсю | 2 004 787 | 6 408,28 | 313 | 6 | 31 | JP-09 |
Таторы | 鳥取県 | Таторы | Цюгоку | Хонсю | 613 229 | 3 507,19 | 175 | 5 | 19 | JP-31 |
Таяма | 富山県 | Таяма | Цюбу | Хонсю | 1 120 843 | 4 247,22 | 264 | 5 | 12 | JP-16 |
Фукуі | 福井県 | Фукуі | Цюбу | Хонсю | 828 960 | 4 188,76 | 198 | 7 | 17 | JP-18 |
Фукуока | 福岡県 | Фукуока | Кюсю | Кюсю | 5 015 666 | 4 971,01 | 1 009 | 13 | 65 | JP-40 |
Фукусіма | 福島県 | Фукусіма | Тахоку | Хонсю | 2 126 998 | 13 782,54 | 154 | 13 | 61 | JP-07 |
Хіёга | 兵庫県 | Кобэ | Кансай | Хонсю | 5 550 742 | 8 392,42 | 661 | 8 | 41 | JP-28 |
Хірасіма | 広島県 | Хірасіма | Цюгоку | Хонсю | 2 878 949 | 8 476,95 | 340 | 5 | 23 | JP-34 |
Хакайда | 北海道 | Сапара | Хакайда | Хакайда | 5 682 950 | 83 452,47 | 68 | 68 | 180 | JP-01 |
Эхімэ | 愛媛県 | Мацуяма | Сікоку | Сікоку | 1 493 126 | 5 676,44 | 263 | 7 | 20 | JP-38 |
Ямагата | 山形県 | Ямагата | Тахоку | Хонсю | 1 244 040 | 9 323,34 | 133 | 8 | 35 | JP-06 |
Ямагуты | 山口県 | Ямагуты | Цюгоку | Хонсю | 1 528 107 | 6 110,76 | 250 | 5 | 22 | JP-35 |
Яманасі | 山梨県 | Кофу | Цюбу | Хонсю | 888 170 | 4 465,37 | 199 | 5 | 28 | JP-19 |
Паміж Японіяй і Расіяй існуе неўрэгуляваная тэрытарыяльная спрэчка аб прыналежнасці паўднёвых Курыльскіх астравоў, якія перайшлі пад кантроль савецкіх войскаў у апошнія дні Другой сусветнай вайны і ўключаны ў 1946 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР у склад Хабараўскага края РСФСР разам з іншымі Курыльскімі астравамі і Паўднёвым Сахалінам[3]. Прыналежнасць астравоў Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і групы астравоў Хабамаі аспрэчваецца Японіяй. У Расіі спрэчныя тэрыторыі ўваходзяць у склад Курыльскай і Паўднёва-Курыльскай гарадскіх акруг Сахалінскай вобласці, у Японіі ўключаюцца ў склад паветаў Этарофу, Сікатан, Кунасіры, Сяна і Сібэтора акруга Немура губернатарства Хакайда.
Таксама Японія аспрэчвае прыналежнасць астравоў Ліянкур, кантраляваных Рэспублікай Карэяй.
Прыналежнасць астравоў Сэнкаку, размешчаных пад кантролем Японіі, аспрэчваецца Кітайскай Народнай Рэспублікай і Кітайскай Рэспублікай.
Утварыць на тэрыторыі Паўднёвага Сахаліна і Курыльскіх астравоў Паўднёва-Сахалінскую вобласць з цэнтрам у горадзе Таёхара з уключэннем яе ў склад Хабараўскага края РСФСР.
Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Саюза ССР М. Калінін
Сакратар Прэзідыума Вярхоўнага Савета Саюза ССР А. Горкін
Масква, Крэмль, 2 лютага 1946 года