Псіхро́метр (фд стар.-грэч.: ψυχρός — халодны) — прылада для вымярэння тэмпературы і вільготнасці паветра.
Псіхрометр складаецца з двух тэрмометраў — сухога і вільготнага. Рэзервуар вільготнага тэрмометра абгорнуты тканінай (напрыклад, батыстам) і змочваецца дыстыляванай вадой. Сухі тэрмометр паказвае тэмпературу паветра. Тэмпература, якую паказвае вільготны тэрмометр, залежыць ад хуткасці выпарэння вады. У сувязі са стратамі цеплавой энергіі на выпарэнне, паказанні тэмпературы вільготнага тэрмометра тым ніжэй, чым ніжэй вільготнасць паветра.
Па паказанням тэрмометраў з дапамогай псіхраметрычных табліц, намаграм, лічыльных лінеек, разлічаных па псіхраметрычнай формуле, вызначаецца пругкасць вадзяной пары і вільготнасць паветра. Пры тэмпературы ніжэй -5 °C з прычыны малага ўтрымання вільгаці ў паветры, для вымярэння вільготнасці выкарыстоўваюцца гігрометры (напрыклад, валасяны[1]).
Існуюць стацыянарныя, аспірацыйныя і дыстанцыйныя псіхрометры.