Публічны дом, таксама дом распусты, бардэль (фр.: bordel) — месца для арганізаванага гаспадаром такога дому заняцця прастытуцыяй.
У шматлікіх краінах, у тым ліку ў Беларусі, утрыманне публічных дамоў з'яўляецца крымінальна каральным дзеяннем, што, аднак, не азначае іх адсутнасці. У шэрагу краін яны маюць афіцыйны статус.
Публічныя хаты вядомыя ў гісторыі на працягу многіх стагоддзяў. У 1862 годзе пры раскопках Пампеі быў выяўлены старажытнарымскі лупанарый (ад лац.: lupa — ваўчыца, праст. сучка ў значэнні блудніца). Пазней ён быў пераўтвораны ў музей у рамках агульнага музейнага комплексу Пампеі. Пампейскі лупанарый быў ізноў адкрыты для турыстаў пасля рэстаўрацыі ўлетку 2006 года[1].